«Песьні Свабоды»: першы этап пройдзены

Скончыўся падрыхтоўчы этап да выданьня праекту «Песьні Свабоды». Завадатар праекту , кіраўнік лэйблу «VoliaMusic» Puper задаволены: «За тры тыдні 524 чалавекі падпісаліся на атрыманьне дыску і замовы працягваюць паступаць. Акром усяго з два десяткі вядомых і маладых гуртоў выявілі жаданьне ўзяць удзел у праекце. Puper натхніўся: «Чытаючы лісты ад прыхільнікаў беларускай музыкі разумееш, што робіш патрэбную для людзей справу і што панятак СВАБОДА для беларусаў не пусты гук і яны будуць за яе змагацца».

Нагадаем, што ў праект «Песьні Свабоды» увойдуць творы беларускіх музыкаў, аб’яднаныя адной ідэяй — Свабоды ў самым шырокім сэнсе гэтага панятку. Дыск ня будзе прадавацца ў дыскарнях, затое на яго можна падпісацца (праз е-мэйл: [email protected]). Абвешчана і дата рэлізу — 19 лютага.

Інфармацыйны фундатар праекту «Песьні Свабоды» — інтэрнэт-партал «Тузін Гітоў».

Источник: пресс-релиз

Темы:

Комментарии: 2
  • Zap:

    А я сабе замовіў! І шчэ пяць чалавек заагітаваў:)

  • Slaver:

    А мне, чамусьці здаецца, што нічога не атрымаецца ў выніку…