1

«Тарпач» шукае вакалістку

З групы «Тарпач» сышла вакалістка. Як нам стала вядома, Сьвета Сугака цяпер магчыма будзе сьпяваць разам з магілёўскай групай «Tav.Mauzer». Пра падрабязнасьці «Тузіну Гітоў» распавёў лідэр-гітарыст «Тарпача» Зьміцер Астапук: «Мы прыйшлі да гэтага рашэньня разам са Сьветай, пасьля даволі доўгіх развагаў. Проста ў нас зь ёй разышліся цікаўнасьці. Яна прапанавала больш цесна супрацоўнічаць з праектам „Свабодны тэатр“, удзельнічаць у іх прэзэнтацыях. Мы ж жадаем проста добра граць музыку, што немагчыма, калі распыльвацца на нейкія іншыя праекты».

Тарпачоўцы не засмучаюцца й працягваюць працаваць. «Мы рэгулярна рэпетуем, штосьці сьпяваем самі, штосьці прапускаем, — кажа Зьміцер, — працягваем пошукі вакалісткі. Нам тэлефануюць сябры й калегі (вось перад вамі званіла Руся зь „Indiga“), цікавяцца, хвалююцца, выказваюць парады й цёплыя словы падтрымкі. Гэта вельмі прыемна. Дарэчы, калі гэты матэрыял будзе чытаць хто з патэнцыйных нашых вакалістак, дык заклікаю сьмела тэлефанаваць — будзем гутарыць. Мой тэлефон 3336524.»

Сама ж Сьвета Сугака зараз выступае на гастролях у Маскве разам са «Свабодным тэатрам» і групамі «Tav.Mauzer» і «Разьбітае сэрца пацана».

Источник: пресс-релиз

Группы: Тарпач

  • Рома
    0

    Ето конечно плохо для творчества остольного колектива ! но не велика патеря!

Комментирование закрыто