3

Monkey Bite прэзэнтуюць песьню «Nikoli»

Monkey Bite

Менскі панк-рок-гурт Monkey Bite прадстаўляе песьню «Nikoli», якая стане ўдзельнікам наступнага туру хіт-параду сайта Ultra-Music.

Monkey Bite сабраўся наноў увосень 2010 году пасьля шматгадовага перапынку. З часу свайго заснаваньня гурт зьмяніў шэраг назваў («Лакаліці», «Блазны», Zloma) і некалькі музыкаў. «Мы нікуды не зьнікалі, мы проста выходзілі за півам, — распавядаюць музыкі гурта. — Разьвясёлыя рэпетыцыі, першыя выступы для „мясцовых“, канцэрты ў „Графіці“ і „Рэактары“ разам з нашымі сябрамі „Цмокамі“ і кумірамі Zet. А потым перапынак на восем гадоў. І вось мы вярнуліся! З адноўленым складам, драпежнай назвай, і вірам новых ідэй!»

За гэты год гурт Monkey Bite пасьпеў сыграць некалькі канцэртаў у Менску, у тым ліку быў запрошаны на 7-годзьдзе парталу «Тузін Гітоў», дзе выступіў разам з гуртамі «Жнюв», «Палац», Re1ikt. А зараз гурт падаў заяўку на ўдзел у конкурснай частцы фэстывалю «Басовішча».

«Мы робім панк! Так мы адчувалі тое, чым займаліся, хаця музычныя плыні, стылі і накірункі нас мала цікавілі. Гэта была не проста музыка, а стыль жыцьця. І вось зараз мы зноўку гатовыя рваць струны і паліць комбікі! — кажа пра вяртаньне гітарыст гурта і аўтар большасьці песень Сяржук (Цукер) Лапуць. — Аб чым нашыя песьні? Яны пра тых, хто сочыць за намі з блакітных люстэркаў, пра людзей, якія вымушаныя адчуваць сябе гарбатымі ў роднай краіне, і мараць скінуць нарэшце камяні са сваіх сэрцаў…»

Песьня «Nikoli» стала першым інтэрнэт-рэлізам гурта і будзе ўдзельнічаць у ліпеньскім туры хіт-параду сайта Ultra-Music. «Насамрэч, амаль усе нашыя песьні заснаваныя на рэальных падзеях. „Ніколі“ — гэта ўспамін пра лепшыя моманты майго жыцьця. Як кажуць „калі дрэвы былі вялікімі“, — сьмяецца Сяржук. — А „23“ таму што гэтая лічба пераследуе мяне на працягу ўсяго жыцьця, як у тым фільме — толькі без псіхушкі і крывішчы».

24 чэрвеня гурт выступіць на U&Me Party у клюбе «Графіці» разам з гуртамі «Калачиком рядом» і Green Fence Band. Суполка гурта вконтакте.


Спампаваць песьню Monkey Bite «Nikoli» (5,3 Mb)

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Фото: Вячеслав Радионов

Группы: Monkey Bite

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com