1

Беларусы No Comment Band сталі пераможцамі расійскага фіналу Emergenza

No Comment Band

Беларускі гурт No Comment Band — пераможцы мінскага паўфіналу Emergenza 2011 — вярнуліся Расіі з перамогай. Як распавёў Еўрарадыё лідар гурта Мацвей Купер, сістэма на фэсце ў Маскве была даволі няпростая: за 2 дні ва ўсерасійскім фінале Emergenza паўдзельнічалі 24 гурты. З іх журы прыглянуліся 13 каманд, сярод якіх апынуўся і адзіны беларускі гурт-удзельнік — No Comment Band.

Першапачаткова меркавалася, што ў Беларусі будзе асобнае месца на фестывалі. Але пасля еўрапейскія арганізатары фэсту задумаліся над тым, ці варта пакідаць не вельмі добра вядомай музычнай сцэне з Беларусі столькі ўвагі. У выніку расійскі фінал атрымаў назву «Emergenza Russia&Belarus», а No Comment Band адправіўся змагацца за перамогу з расійскімі рокерамі.

«У выніку ў фінале выбралі нас! Таму цяпер на нас двайная адказнасць, таму што ў Германію мы паедзем прадстаўляць не толькі Беларусь, але і „вялікую“ Расію. Асабіста я лічу, што мы зрабілі немагчымае», — распавёў Мацвей Купер.

Умовы часовага рэгламенту на Emergenza былі строга прадугледжаныя для ўсіх гуртоў — 25 хвілін на выступ. За гэты час No Comment Band выканалі 5 песень. Але нашумелы ў Мінску нумар са скрыпачкамі, які і дапамог гурту атрымаць перамогу ў беларускім адборачным туры, музыканты вырашылі ў Маскве не ставіць – дзяўчатам бы проста не хапіла часу наладзіцца.

Міжнароднае журы Emergenza 2011 складалі вядомы расійскі прадзюсер Леанід Бурлакоў («Мумий Тролль», Земфира, «Брятья Грим»), Matthias Priller — прадзюсер фестывалю Emergenza Berlin, Кацярына Вараб’ёва — карэспандэнт тэлеканала «A-ONE», Яўген Кузняцоў — генеральны дырэктар студыі гуказапісу «Гигант рекорд» і Андрэй Штэйнмарк — прадзюсер Emergenza Russia&Belarus. З перавагай у 2 балы першае месца было аддадзена беларусам.

«Мне было сказана, што без усялякіх спрэчак журы былі абраныя 2 гурты — мы і Edgecrusher, — кажа Мацвей Купер. — Па якой прычыне яны ў выніку абралі нас, усё ж такі гурт з Беларусі, — я не ведаю».

Па выніках конкурсу ў ТОП-5 фіналістаў трапілі гурты: No Comment BandEdgecrusher з Калінінграду, Day Off з Піцера, «Парнас Дыбом» і UFFA з Масквы. Усе гэтыя музыканты атрымалі каштоўныя прызы. У намінацыях лепшы бубнач, лепшы вакаліст, лепшы басіст і гітарыст пераможцы атрымалі ў падарунак крутыя музычныя інструменты ад фірмы HagstromGuitars.

Фестываль Emergenza 2011 пройдзе з 12 па 14 жніўня ў баварскім горадзе Ротэнбург на Таўбры. Як падрыхтавацца да выступу і якую праграму прадставіць на вялікай пляцоўцы — No Comment Band яшчэ вызначаюцца. Але галоўнае, лічаць музыканты, якасны выступ і добры настрой!

Источник: Еврорадио

Фото: Вячеслав Радионов

Группы: No Comment Band

Темы: Emergenza

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com