1

Канцэрт N.R.M. у Гомелі забаронены

N.R.M.

За дзень да правядзеньня сольнага канцэрта N.R.M. у гомельскім Plaza Club яго арганізатары вымушаны паведаміць, што мерапрыемства не адбудзецца. Канцэрт вымушаныя былі адмяніць яго ж арганізатары — Гомельская абласная філярмонія.

Афіцыйных тлумачэньняў кіраўніцтва ўстановы пакуль даць ня можа, але вядома, што такое рашэньне было прынята пасьля тэлефанаваньня з упраўленьня культуры Гомельскага аблвыканкама.

Прэзентацыя новай праграмы гурта N.R.M. «ДПБЧ» прайшла ўжо ў шэрагу гарадоў Польшчы і Беларусі. 2 ліпеня меркавалася правесці яе ў гомельскім Plaza Club. Арганізатарам выступу на свой страх і рызыку выступліа Гомельская абласная філярмонія. Кажуць, што яе дырэктар Віктар Гутыра ведаў пра сытуацыю з «чорнымі» сьпісамі, але ўсё адно наважыўся на «экспэрымэнт», як ён назваў арганізацыю канцэрту N.R.M. Квіткі прадаваліся спраўна, але за дзень да выступу, музыкам паведамілі, што канцэрта ня будзе. Афіцыйных тлумачэньняў у Гомельскай абласной філярмоніі пакуль не даюць. 1 ліпеня ў 13:00 на іх афіцыйным сайце ўсё яшчэ стаяла інфармацыя пра канцэрт.

Як атрымалася дазнацца, рашэньне аб адмене канцэрта было прынята ў філярмоніі пасьля тэлефанаваньня з упраўленьня культуры Гомельскага аблвыканкама. Чыноўнік, імя якога не называецца, заявіў арганізатарам прыкладна наступнае: «Вы што робіце? N.R.M. забаронены гурт! Іх канцэрт праводзіць нельга». У філярмоніі мусілі падначаліцца «парадзе» начальства. Ад сёньня можна вярнуць грошы за набытыя квіткі.

Гітарыст N.R.M. Піт Паўлаў вельмі эмацыйна адрэагаваў на забарону гомельскага канцэрта свайго гурта: «Гэта поўны маразм! Вельмі гнюсная сытуацыя. Мы хочам усяго толькі граць, а нам гэтага не даюць рабіць людзі, якія зусім не разьбіраюцца ў музыцы. Прыкра за гэтым назіраць».

У ліпені ў N.R.M. запланаваныя яшчэ выступы ў Гародні, Бабры, Менску, Лагойску і Магілёве.

Источник: Тузін Гітоў

Фото: Сергей Воложенич

Группы: N.R.M.

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • [...] Организиторы выступлений запрещённых групп стали «маскироваться» под дни рождения и «сольники» их лидеров и таким образом были проведены несколько концертов. Успешно прошли концерты группы N.R.M. в Полоцке, Горках, за исключением концерта в Гомеле, который без объяснения причин отменен. [...]