Гурт RENUEN прэзентуе песню «Nia Czuem»

Гурт RENUEN прэзентуе на Ultra-Music песню «Nia Czuem», якая прымае ўдзел у верасеньскім хіт-парадзе сайту.

Гурт RENUEN быў створаны як праект ў 2005 годзе ў горадзе Баранавічы вакалістам Аляксеем Кавалёвым і гітарыстам Алегам Хутай. У 2010 годзе быў запісаны другі альбом «A Letter From Hell». Песня «Nia Czuem» была напісана ў 2008 годзе. Першапачаткова яна была выдадзена на адной з дэмак гурта ў 2009 годзе, але паўнавартасная прэзентацыя адбылася толькі цяпер.

«Гэта песня пра жыцце, — распавядае вакаліст калектыву Аляксей Кавалёў. — Кожны чалавек жыве ў сукупнасці са сваімі маральна-духоўнымі прынцыпамі. Але не існуе нейкага універсальнага набора гэтых прынцыпаў, які змог бы дапамагчы чалавеку дасягнуць максімальных вынікаў ў сваім як маральным, так і матэрыяльным узбагаценні. На першы погляд, нам здаецца, што мы робім усё правільна і ў хуткім часе нас чакае поспех. Але па нейкім невызначаным прычынам усё рушыцца. І прыходзіць час пераасэнсаваць мінулае. А часу выправіць усё можа і не хапіць…»

Песню музыкі запісвалі самастойна у хатніх умовах. З праграмаваннем бубноў калектыву дапамагаў сябра з Расіі Руслан Канішчаў.

Нядаўна музыкі пачалі запісваць чарговы — трэці — альбом. На жаль гурт зараз не дае канцэртаў з-за адсутнасці бубнача.

Автор: / Ultra-Music

Группы: