Адборачны канцэрт на фестываль «Бардаўская восень 2011»

18-ы фестываль беларускамоўнай аўтарскай песні «Бардаўская восень» пройдзе з 21 па 23 кастрычніка на Беласточчыне ў Польшчы. Але па традыцыі «Бардаўская восень» распачнецца з адборачнага канцэрту на конкурсную праграму фестываля, які штогод адбываецца ў Менску.

У гэтым годзе адбор на «Бардаўскую восень 2011» адбудзецца 18 верасня ў кавярні «Лісіная нара». У канцэрце возьмуць удзел барды і акустычныя гурты, што падалі заяўкі на ўдзел у сёлеташнім адборачным туры. У гэты вечар кваліфікаваным журы фестываля будуць вызначаныя выканаўцы, якія напрыканцы кастрычніка паедуць у Бельск Падляшскі, — традыцыйнае месца правядзення фестываля, — дзе зайграюць у конкурснай праграме «Бардаўскай восені 2011».

Апроч канкурсантаў у адборачным канцэрце ў Мінску возьмуць удзел спецыяльныя госці вечару — пераможца леташняй «Бардаўскай восені» Яўген Барышнікаў, а таксама добра вядомая бард-выканаўца, колішняя ўдзельніца легендарнага беларускага рок-гурта «Новае неба», Кася Камоцкая.

Аднаго з удзельнікаў конкурснай праграмы фестывалю «Бардаўская восень 2011», абяруць наведвльнікі музычнага інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў», дзе з 12 па 18 верасня пройдзе адмысловы гіт-парад фестываля.

18 верасня, кавярня «Лісіная нара» (вул. Каліноўскага, 32). Пачатак у 18:00. Інфармацыя і замова столікаў па тэлефоне +375 29 1113232. Уваход на імпрэзу вольны.

Источник: пресс-релиз

Группы:

Темы: