Гурт VOKA запісаў другі альбом «Работа»

Мінскі industrial-гурт VOKA прэзентаваў свой другі альбом «Работа».

Большасць песень для альбому была напісаная пасля сканчэння працы над першым дыскам гурта («Басанож»), у 2010–2011 гадах. Аднак, апроч новых песень, у «Работу» ўключаныя пераасэнсаваныя і аранжаваныя наноў «баевікі» з ранейшых дэма-запісаў: «Простыя рэчы» і «Мёртвых няма».

«Агулам, альбом „Работа“ лягчэйшы для ўспрыняцця за папярэдні альбом, бо складаецца з больш песеннага матэр’ялу, з меншай доляй імправізацыйных і псіхадэлічных элементаў, — кажуць музыкі гурта VOKA. — „Работа“ адлюстроўвае сучасны канцэртны саўнд гурта: каля-індустрыяльны сплаў гітарнай і электроннай музыкі, танцавальныя біты і лёгкія рэтра- і фолк-адценні ў мелодыях».


Альбом можна спампаваць з Archive.org альбо паслухаць на Soundcloud.com. Сайт гурта, суполкі на Facebook і Вконтакте.

Источник: пресс-релиз

Фото: Полина Толкачева

Группы: