IQ48 прэзентуюць новы альбом «HMR»

4 лістапада на музычных лэйблах «БМА» i Vigma адбудзецца рэліз новага альбому «HMR» гурта «марс-року» IQ48.

«HMR» складзены з 10 рок-баевікоў аўтарства IQ48 і аднаго сумеснага трэку «Дай сілы!» з вядомым беларускім рэперам Vinsent’ам. Увесь новы альбом, ад напісання першай песні да апошняй рэкард-сесіі, быў створаны за адзiн год. Непасрэдна запіс «HMR» адбыўся ў чэрвені-верасні 2011 году на ўласнай студыі «Таксафон» гітарыста IQ48 Паўла Яноўскага.

«„HMR“ — абрэвіятура ад Heavy Metal Rock. Менавіта так напрыканцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў XX стагоддзя „прасунутая“ моладзь азначала практычна ўсю больш-менш цяжкую рок-музыку, ня толькі метал у яго кананічным выглядзе, — распавядаюць музыкі. — Як раз тады сфармаваўся наш музычны і жыццёвы светапогляд, а таксама пабачылі свет культавыя музычныя альбомы, якія змянілі эпоху i людзей. Такім чынам, „HMR“ — даніна павагі тым часам і той музыцы, так мовіць, вяртанне да каранёў ну і, канешне, самаіронія».

Прэзентацыя альбому HMR адбудзецца 4 лiстапада ў мінскім клубе Re:Public пры падтрымцы гурта «Разбітае сэрца пацана», а таксама «зорных» гасцей.

4 лiстапада, клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62). Пачатак у 19:00. Кошт квiткоў: 30 000 (першыя 100), 35 000 (папярэдне), 40 000 (у дзень канцэрту), 50 000 (столiкi). Кропкі продажу: клуб Re:Public, пераходы ст. м. пл. Якуба Коласа, пад ГУМам, ГЦ «Купалаўскі» (кропка 19), ГЦ «Рыга» (кропка 18). Даведкі па тэлефонах: +375 29 6490888, +375 17 3103142. Падзея Вконтакте.

Источник: пресс-релиз

Фото: Валентин Хасеневич

Группы:

Комментарии: 3