Гурт Pawa запісаў альбом у стылі фолк-дыска

Pawa

Дэбютны альбом гурта Pawa выкладзены для вольнага спампоўвання на сайце budzma.org. Аднайменны альбом — першая ў Беларусі сапраўдная сярэднявечная дыскатэка, выдадзеная на кружэлцы.

Дэбютны лонгплэй калектыву Pawa удала спалучыў мадэрновыя рытмы з гучаннем старажытных аўтэнтычных інструментаў.

«Pawa — гэта сумесны праект музыкаў гурта Testamentum Terrae і музыкі Мікіты Седзянкова, — расказвае пра з’яўленне праекту кіраўнік Testamentum Terrae Юрась Панкевіч. — У супольным праекце Мікіта выступае пад псеўданімам Niko_s, а музыкі калектыву застаюцца самімі сабой, вернымі „сваёй“ этнічнай справе. Нам заўжды хацелася зайграць сучасную музыку з электроннымі рытмамі і пачуць старыя песні і мелодыі на новы манер. Фактычна гэта новы гурт, які будзе мець назву Pawa і граць электронную музыку, заснаваную на беларускім фолку. Фолк-дыска, калі хочаце».

Першы альбом прадставіў сучасныя апрацоўкі васьмі кампазіцый з альбома гурта Testamentum Terrae «Англеза». Мелодыі выкананыя ў арганічным яднанні гучання этнічных беларускіх і сучасных электронных інструментаў.


Спампаваць альбом гурта Pawa

Источник: пресс-релиз

Фото: Pawa

Группы: Testamentum Terrae, Pawa

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]