Вышел новый диск Данчыка «Мы еще встретимся»

Продюсерский центр «Беларусская музыкальная альтернатива» выпустил второй компакт-диск Данчыка «Мы еще встретимся». В текущем году уже вышел альбом «Я от вас далеко».

Новы кампакт-дыск «Я ад вас далёка» днямі зьявіцца ў музычных крамах «Містэрыя гуку», «Праспект», «Рэкард сэрвіс». Пра сваю новую працу «Радыё Свабода» распавядае кіраўнік «Беларускай музычнай альтэрнатывы» Віталь Супрановіч.

«Дыск утрымлівае песьні-гімны. Гэта „Магутны Божа“, „Пагоня“… У нас у плянах выданьне ўсіх дыскаў, што выходзілі ў Данчыка. Будуць выходзіць дыскі „Мы адной табе належым“ сумесна з Барткевічам. У сэрыі „Беларускі музычны архіў“ выйдзе самы першы альбом Данчыка „Беларусачка“. Таксама плянуецца канцэртны альбом „Калядныя песьні“. Усе гэтыя дыскі дапаўняюцца відэабонусамі з канцэртных запісаў Данчыка».

Кампакт-дыскі выходзяць накладам у 1 тысячу. Калі ёсьць попыт, робіцца звычайна дадатковы наклад. Што да кампакт-дыскаў Данчыка, то тут ёсьць адна асаблівасьць.

«Гэтыя альбомы мы выдаем так, як яны выходзілі на пласцінках. То бок гэта альбомы, а не зборнікі лепшых песень. Таму мы не выбіраем, а выдаем так, як яны былі ўжо складзеныя самім выканаўцам», — паведаміў Супрановіч.

Віталь Супрановіч распавёў і пра сюрпрыз, які чакае прыхільнікаў Данчыка:

«У нас ёсьць задума зладзіць вечарыну з праглядам фільму „Данчык“, зрабіць міні-прэзэнтацыю гэтых двух дыскаў, што ужо выйшлі».

Источник: пресс-релиз

Группы: Данчык

Комментирование закрыто