Glofira запісалі песню на вершы паэткі Вікі Трэнас

Glofira

Гурт Glofira з Гомелю прэзентуе новы самотнік «Kola», які папярэднічае выхаду новага альбому гурта. Сама плытка павінна з’явіцца праз некалькі тыдняў.

Самотнік «Kola» — працяг творчага раману гомельскага гурта з мінскай паэткай Вікай Трэнас. У якасьці тэксту песні выкарыстаны не адзін верш, а адразу некалькі, дакладней, па некалькі радкоў з некалькіх вершаў з яе дэбютнага зборніку «Цуд канфіскаванага дзяцінства». Над музычным складнікам песні гэтым разам таксама працаваў не толькі лідар гурта Сяргей Сочнеў, але ўся каманда. Такім чынам, гэта песня — плён калектыўнай творчасці.

«Экзістэнцыйныя матывы, спроба разабрацца ў самых таемных глыбінях псіхалогіі сучаснага творцы заўсёды аб’ядноўвалі творчасць Glofira і Вікі Трэнас, — кажа Сяргей Сочнеў. — Змрочнасць і жорсткасць героя выкліканыя яго чулай і ранімай душой, характэрныя як для гранжавай эстэтыкі, так і для дэкадэнцкай паэзіі».

Найбліжэйшы канцэрт Glofira адбудзецца 17 снежня ў Маладзечна на прэзентацыі складанкі «ГРАНЖ:BY».

Источник: пресс-релиз

Группы: Glofira

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]