1

GUDА ўвасобіла міфалагічны вобраз русалкі ў кліпе «За горэю крэмянэю»

Вядомая сваёй выкшталцонай нацыянальнай стылістыкай GUDА прадставіла кліп па песьню «За горэю крэмянэю». Глядач пабачыць тутэйшы архаiчны вобраз русалкі — ахоўны дух нівы.

У Беларусi распавядалі аб русалках, часьцей, як аб маладых прыгожых дзяўчатах, аголеных або апранутых у белае адзеньне, якія з’яўляліся у часе красаваньня, наліваньня збажыны, а зьнікалі ўвосень, зімою. Русалкі — ня толькі ахоўніцы жыта, якімі палохалі дзяцей, каб яны не хадзілі таптаць жыта, але і ўвасабленьне самога поля, яго жыцьцевай сілы. Таму, калі зжыналі жытняе поле, паміраў і яго дух. Паміраў, каб на новае лета нарадзіцца ізноў.

Гэтае незвычайна прыгожае міфалагічнае ўяўленне і ўвасоблена ў прадстаўленым кліпе. Усе ролі ў кліпе, у тым ліку русалкі, выканалі сьпявачкі гурта GUDA.

Прадстаўлены кліп — частка «Русальнага праекту», які GUDA распачала «Русальнай фотасэсіяй», вынікі якой глядзіце на афіцыйным сайце гурта.

Источник: пресс-релиз

Фото: Wiecier Mechaniczny

Группы: GUDA

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com