3

«Калядныя песьні» Данчыка выйшлі на CD

25 сьнежня падчас Каляднага фэсту ў клубе Re:Public адбылася прэзэнтацыя новага дыску Данчыка «Калядныя песьні» — канцэртнага запісу апошняга выступу музыкі ў Беларусі.

Раней выйшлі пяць альбомоў вядомага музыкі: «Беларусачка» (1978), «Я ад вас далёка» (1985), «Мы адной табе належым» (1989), «Ровесники» (1991), «Мы яшчэ сустрэнемся» (1992). Пра шосты дыск ня ведаў нават Данчык, бо запісвала яго з падачы Зьмітра Марчука (старшыні фан-клюбу «Данчык-forever») адна мюнхэнская студыя падчас менскага канцэрту артыста ў вялікай залі Белдзяржфілярмоніі.

«Слухаючы гэтыя песьні, падумаў, што няблага я ўсё ж сьпяваў! — кажа Данчык. — Хацеў бы прысьвяціць гэты збор песьняў сапраўднай закуліснай сіле ня толькі гэтага выданьня, але і фактычна ўсё маёй кар’еры — маёй маці Юліі Андрусішынай, якая вучыла мяне песьні і натхняла іх сьпяваць. Каб не яна, наўрад ці зьявіўся на сьвет ня толькі гэты альбом, але і ўсе астатнія».

На дыск «Калядныя песьні», выдадзены «БМАgroup», трапілі 19 песень. Сярод іх беларуская версія украінскай «Галічаначкі» — «Крывічаначка» (у перакладзе Сяржука Сокалава-Воюша), гіты «Milisse mou» Наны Мускуры, «Les Feuilles Mortes» Эдыт Піяф ды іншыя. А некаторыя сусьветныя песенныя шэдэўры гучаць і без перакладу: «The Boxer» амэрыканскага дуэта 60-х Simon & Garfunkel, «Yesterday» ад вялікіх The Beatles, габрэйскі танец «Hava Nagila!», гішпанскі «Gracias a la vida» ад Віялеты Парра.

Акрамя Сяржука Сокалава-Воюша над беларусізацыяй сусьветных шляґераў для Данчыка працавалі й іншыя знакамітасьці — дасьледчык францускай паэзіі Мацьвей Смаршчок з Амэрыкі, паэтка Натальля Арсеньнева. Гучаць і ніколі тут ня чутыя песьні на вершы Максіма Багдановіча («Не кувай ты, шэрая зязюля»), Уладзімера Дубоўкі («О Беларусь, мая шыпшына!»), напісаныя кампазытарамі-эміґрантамі Міколам Куліковічам, Міколам Равенскім.

Источник: пресс-релиз

Группы: Данчык

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]

  • Міхал
    0

    Вельмі прыгожыя спевы. Грэе душу і сэрца.

  • Žeŭžyk
    0

    І вось жа цуд: нарадзіўся й жыве ў Амэрыцы, а выдаў цэлы альбом на украінскай мове і ажно пяць - на беларускай!

  • нАТАЛЛИ
    0

    А БОЛЬШЕ НИЕГО И НЕ НАДО. КОГДА-ТО МЫ В СВОИ 18 ЛЕТ (20 ЛЕТ НАЗАД) МЫ ПЛАКАЛИ ПОД ЭТУ ПЕСНЮ,, КОГДА БЫЛИ "ЗА БУГРОМ" . мОЖЕТ БЫТЬ Я НЕ ПАТРИОТ ПОЛИТИКИ ГОСУДВРСТВА, НО Я ЛЮБЛЮ СВОЙ НАРОД ОБЫЧНЫХ ЛЮДЕЙ, И ДАЖ ТЕХ, КТО РУГАЕТСЯ МАТОМ В ОБЩ. ТР- ТЕ: ЕГО ПОКЛАДИСТОСТЬ, ТЕРПИМОСТЬ, ВЕРУ В СЕБЯ - И ЭТО НЕ ГРОМКИЕ СЛОВА. нИКОГДА НЕ СЧСИТАЛА СЕБЯ ПАТРИОТОМ бЕЛАРУСИ. НО ЗА НАШИХ ЛЮДЕЙ; ДОБРЫХ, ЛАСКАВЫХ, СОЧУВСТВУЮЩИХ, НАКОРМЯЩИХ ГОЛОДНЫХ, ДАЖЕ СЕЙЧАС!!!, ЕСЛИ ПОСТУЧИШЬ В ДЕРЕВНЕ В ДВЕРЬ! дА Я ЛЮБЛЮ СВОЙ НАРОД!!!!!!!!! - БЕЛАРУСЬ.