1

Гурт «Верасень» выпусціў «Другі» альбом

Werasen

13 студзеня гурт «Верасень» прадставіў міні-альбом, які атрымаў назву «Другі».

«Гэта другі альбом гурта „Верасень“ (калі лічыць першым дыск „Трохнутнік“ Вольгі Акуліч і праекта Werasen). Таму ён і называецца „Другі“, — кажуць музыкі гурта. — За час, які мінуў з лета 2010 года, калі пачаў складацца сталы склад музыкаў і з „праекта“ „Верасень“ стаў гуртом, вызначылася стылістыка калектыва, мы знайшлі сваё гучанне. Ну і, натуральна, захацелася зафіксаваць гэты факт у студыйнай працы».

У міні-альбом трапілі 5 трэкаў: «Страла», «Смутак», «Цябе няма», «Сцеражыся» і «Нешта не тое». «Матэрыялу у нас навалам, але студыйная работа патрабуе выдаткаў, — дадаюць музыкі. — І мы вырашылі, што „лепей меней, ды лепей“ і абмежаваліся пяццю песнямі».

«Другі» альбом выкладзены для свободнага спампоўвання ў інтернеце і прадстаўлены на сайце budzma.org. Таксама надрукаваны невялікі «сувенірны» наклад на кампакт-дысках, які можна будзе набыць на канцэртах гурта «Верасень».

Источник: пресс-релиз

Фото: Денис Зеленко

Группы: Верасень

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com