4

«Басовішча-2012» пад пагрозай

Басовішча 2011

«Беларускае аб’яднанне студэнтаў», якое ладзіць штогадовы фестываль «Басовішча», сёлета не атрымала на яго грошай.

Сродкі павінны былі паступіць ад Міністэрства адміністрацыі і інфарматызацыі, паведамляе Kurier Poranny. БАС планаваў атрымаць на фестываль 150 тысяч злотых, каля 50 тысяч даляраў. Аднак міністэрства сродкаў не пералічыла. Прычынай называецца недабрасумленнае стаўленне арганізатараў да фінансавых справаздачаў.

У сувязі са складанай сітуацыяй па арганізацыі фестывалю сваю дапамогу гатовы аказаць дырэктар Падляскай оперы і філармоніі Раберто Скалмоўскі. 14 студзеня прадстаўнікі беларускіх арганізацый сустрэліся з ім. Скалмоўскі прапанаваў правесці адзін ці два канцэрты фестывалю ў беластоцкім амфітэатры.

Нагадаем, што музычны фестываль «Басовішча» праходзіць на ўсходзе Польшчы ад пачатку 90-ых гадоў мінулага стагоддзя. На ім выступаюць пераважна беларускамоўныя гурты.

Источник: Еврорадио

Фото: Вячеслав Радионов

Темы: Басовішча

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]