«Мутнаевока» знайшлі новага бубнача

Мінскі гранж-гурт «Мутнаевока» скончыў пошукі новага бубнача. На пачатку года гурт пакінуў былы бубнач Павел Воўкаў, які граў у складзе гурта са студзеня 2011.

Новым музыкам стаў Аляксей Ефрэменка — прафесійны рок-драмер з багатай музычнай біяграфіей (Znich, Litvintroll, Partizone, Tarpach). Па словах астатніх музыкаў «Мутнагавока», менавіта Аляксей «апынуўся чалавекам адчыненым для новых ідэй і эксперыментаў».

«Склалася такое ўражанне что гэтае месца Аляксею было прызначана з самага пачатку. Яго удар адразу пранізвае як страла! Ён вальнадум і ўвогуле ставіцца да музыкі як вар’ят, упэунены ў сваіх намерах, — кажуць музыкі. — Наперадзе вялікі адрэзак работы, якую ў новым складзе мы станем выконваць з азартам і імпэтам, такім імкненнем як ніколі».

На пачатку лютага «Мутнаевока» распачне працу над максі-сінглам, у які войдуць чатыры новыя кампазіцыі, а таксама кліп на песню «Саўндтрэк». Дыск выйдзе абмежаваным тыражом, а яго прэзентацыя запланавана на травень.

Автор: / Ultra-Music

Фото: Денис Зеленко

Группы:

Комментарии: 7
  • Žeŭžyk:

    «Мутныя», а куды Віталя Каральца дзелі? А Лёха Ефрэменка падумаў, што будзе з «Благім матам» і абноўленым «Зігзагам»?

    • Set:

      Што будзе, што будзе… Ня будзе, нарэшце, гэтага загумёнаўскага гаўна — гэта ж добра!

  • Žeŭžyk:

    Ёсць і больш прафэсыйныя думкі на гэты конт. Напрыклад, у часопісе «Верасень» №5 за 21.11.2011 на стар. 236-240 ёсць артыкул «ZIGZAG: сапраўдны пазытыўны адрыў». З карцінкамі.

    • Set:

      Не цяжка здагадацца, хто аўтар гэтага опусу

  • Žeŭžyk:

    Гадалкі гадаюць, а нармальныя людзі разгорнуць часопіс на стар. 239 і прачытаюць: дуэт А.Ждановіч і Х.Аўдзіевіч. Ну як гадалка абкакалась? Час ужо выйсьці з дзіцячай хваробы левізны ды адвыкнуць ад нарыхтаваных схэмаў хатняга КДБ.

    • Set:

      Гугл нічога пра журналіста(ку) Аўдзіевіч ня ведае, як ня ведае пра гэты артыкул. У бібліятэку за часопісам не пайду — і так сэнс зразумелы. Ну і параною сваю з гб і іншымі службамі варта неяк лячыць — цяжка напэўна жывецца.

  • Žeŭžyk:

    Ды не, весела! Гадам гаданьне, а «Мутнамувоку» — добрага зроку.