N.R.M. праводзіць фотаконкурс

N.R.M. праводзіць фотаконкурс. Зараз музыкі здымаюць кліп на новую песню пад назвай «Прамень», які часткова будзе складацца з фотаздымкаў. Але не прафесійных. У відэа ўвойдуць фотаздымкі аматараў, прыхільнікаў творчасці, а таксама ўсіх жадаючых.

«Для удзелу ў конкурсе трэба сфатаграфавацца такім чынам, каб з тылу было бачна ўзыходзячае Сонца, — тлумачыць Піт Паўлаў. — Якасць фота не істотна. Калі ласка, фатаграфуйцеся на тэлефоны».

Дарэчы, найлепшыя здымкі трапяць у кліп, а пераможцы будуць запрошаныя на канцэрт-прэзентацыю. Аўтар здымкy-пераможцы паедзе з гуртом на прэзентацыю кліпа ў Берлін, якая адбудзецца ў траўні. Спяшайцеся, кліп ужо амаль скончаны.

Свае фотаздымкі можна даслаць на e-mail [email protected], а таксама дадаць на сцяну конкурсу на Facebook.

Автор: / Ultra-Music

Фото: Валентин Хасеневич

Группы:

Комментарии: 2