15

Адноўлены «Рэактар» адкрыецца напрыканцы вясны

Реактор

Клуб «Рэактар», які быў закрыты на рамонт яшчэ ў траўні 2011 года, паступова рухаецца да адкрыцця. Праўда, новы інтэр’ер трымаецца ў поўным сакрэце.

Кажуць, што нават будучым супрацоўнікам не дазваляюць заходзіць унутр, каб раптам яны не прагаварыліся. Але Еўрарадыё ўсё ж даведалася, як будзе выглядаць абноўлены «Рэактар». Праўда, фатаграфаваць нам не дазволілі. На словах яго можна ахарактарызаваць як брутальны.

«Брутальнае — гэта цэгла, метал, дзесьці — камяні, дзесьці — бетон, — прыадкрывае таямніцу гаспадар клуба Ілля. — Унутры ўсё цалкам перароблена. Гардэроб у іншым месцы, прыбіральні ў іншым, зала па-іншаму размешчаная, бары па-іншаму, на другім паверсе цяпер будзе толькі ВІП-зона, сцэна велічэзная, адмыслова, каб вялікія гурты маглі выступаць…»

Адзіным больш-менш гламурным месцам у клубе будзе жаночая прыбіральня, дадае Ілля. Мужчынская ж наадварот будзе падобнай да звычайнай вайсковай.

Новая дырэкцыя «Рэактара» не хоча губляць званне «лепшай клубнай канцэртнай пляцоўкі сталіцы». Абяцаюць, натуральна, і папсовыя канцэрты, але асноўная стаўка робіцца менавіта на рок-выканаўцаў і якасны гук.

«Гэта будуць зоркі, якія б не паехалі ў гламурны клуб, а паехалі б у класны, брутальны клуб, з класным гукам ды класным святлом, — працягвае Ілля. — Да нас будуць прыязджаць артысты такога ўзроўню, для якіх гук ды святло вельмі важныя».

Менавіта з-за гукавой апаратуры і адкладаецца адкрыццё клубу ўвесь гэты час. Зараз плануецца, што першыя канцэрты адбудуцца ў красавіку-траўні, але і гэта пакуль не дакладна.

«Гук едзе з Англіі, рабілі яго пад замову, менавіта пад наша памяшканне, — тлумачыць Ілля. — Менавіта там усё падлічвалі, вымяралі правільнасць гуку, правільнасць яго напрамку, дзе яго ставіць, падлучаць, як лепш накіроўваць гук. То бок, гэта ўсё падлічвалі прафесіяналы, а не проста: „хачу тут і тут!“».

Пакуль апаратура едзе, у клубе амаль усё гатова да адкрыцця. Нават вядуцца папярэднія перамовы больш чым са 180 калектывамі. Але хто гэта, а тым больш, якія з іх выступяць непасрэдна на адкрыцці клуба, пакуль трымаецца ў сакрэце.

Источник: Еврорадио

Фото: Вячеслав Радионов

Темы: Реактор

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]

  • Слава
    0

    Ой, у кого-то начнется скоро батхерт!

  • pepsichka
    0

    ну наконец-то владельцы клубов поняли, что акустику надо рассчитывать исходя из особенностей помещения

  • Vandrouny
    0

    Ну ўсё, можна выдыхнуць.
    Нармальныя канцэрты будуць праходзіць у нармальным клубе, а не ў Рэпабліку)

  • Павел Медведев
    0

    аху.....о!!! столице определённо не хватает старого доброго Реактора. Если ещё и Репаблик подтянут по уровню, то будет у нас 2 хорошие площадки. Прям рай какой-то)))))

    К слову звука в Репаблике. Moonspell звучали на 9 из 10 в Репаблике. Практически идеально. Значит, и там всё можно на уровне делать, было бы желание.

    • Слава
      0

      Все равно дыра с наплевательским отношениям ко всем

      • Павел Медведев
        0

        Открывайте свою дыру с душевным отношением ко всем, будем ходить)

      • Андрей
        0

        +1
        Плевали на всех и в первую очередь - на себя... Нельзя так относиться к зрителю. Хоть бы стены покрасили....

    • а разве на мунспеле был свой звук и свет? в смысле принадлежащий паблику. по моему все было арендованое на время концерта. а паблик дал только площадку и розетку

      • Павел Медведев
        0

        О том и речь, что фактически для Moonspell Репаблик предоставил только помещение. Местные свет и звук не использовались. Вот и пишу, что при желании в этом клубе можно всё делать на высоком уровне. Было бы это самое желание.

  • Саша
    0

    о_Ооооо нет слов! ))

  • Не терпится увидеть!))

  • злобный критик
    0

    больше клубав .хороших и разных.Ато будем плакаць как нам ни хватает Адисабебы и Трех парасеров и тд и тп.....

  • честно говоря, я пока не разделяю всеобщего ликования, хотя бы потому, что абсолютно не понятно каков будет формат клуба. и будет ли он вообще. "вялiкiмi" группами можно и лесоповал назвать в теории. так что что это за заведение и для кого, по данному материалу лично я не понял.

    поживем - увидим

  • По поводу репаблика, звука и мунспелла. На концерте португальцев звук действительно был на порядок лучше, чем обычно в этом клубе. Аппаратура вся была арендована в Минске, музыканты своего ничего не везли. Несмотря на это, стремиться еще огого куда есть, в некоторых местах инструменты все же сливались вместе. Я считаю, что сам зал в репаблике отличный, но главное, чего там не хватает - звукопоглащающего покрытия на стенках. Как мне сказал директор клуба, все бы сделали, если бы помещение было свое, а не арендованное. По поводу практически идеального звука: ездил я осенью в Киев на концерт In Flames, концерт проходил в концертном зале Национального авиационного университета, так вот там звук был просто мегаклевый. Кому интересно, я снимал на смартфон (!) из фанзоны, даже на телефонной записи слышны все инструменты. Видео можно посмотреть во вконтакте (уберите пробелы лишние): http:// vk.com /video13807982_161590874

  • благая весть