1

«У Мінгарвыканкам не звярталіся за дазволам на канцэрты, якія былі адмененыя»

Министерство культуры Беларуси

Актывісты грамадзкай кампаніі «Рок-салідарнасць» атрымалі адказ з Мінгарвыканкама на свой зварот адносна сітуацыі з адменай канцэртаў беларускіх гуртоў. У адказе гаворыцца, што арганізатары не звярталіся па дазволы на канцэрты.

У адказе за подпісам намесніка начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Медведзева С.В. паведамляецца, што Мінгарвыканкам не атрымоўваў на ўзгадненне паперы па канцэртам, якія не адбыліся. Упраўленне культуры Мінгарвыканкама таксама не валодае інфармацыяй аб спісах беларускіх музыкаў з інфармацыяй па абмежаванні іх канцэртнай дзейнасці.

Дадзены адказ рыхтаваў начальнік аддзела па справах мастацтваў Анцыповіч У.В.. Менавіта ён падпісвае ўзгадненні на культурна-масавыя мерапрыемствы ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама. «Спадар Анцыповіч, як ніхто іншы ведае, што дазволы, на адмененыя канцэрты былі. Як адзін з доказаў таго — ўзгадненне канцэрту 11 лютага 2012 года гурта „Крамбамбуля“, падпісанае спадаром Анцыповічам», — кажуць у заяве актывісты «Рок-салідарнасці». Свае словы яны пацьвярджаюць разасланымі ў СМІ копіямі ўзгаднення канцэрту «Крамбамбулі», а таксама адказа з упраўлення культуры.

Грамадзкая кампанія «Рок-салідарнасць» заклікае аматараў беларускай музыкі далучацца да кампані па адмене так званых «спісаў забароненых музыкаў», а таксама да папулярызацыі беларускай музыкі. Калі вы жадаеце далучыцца, альбо маеце ідэі па падтрымцы беларускіх музыкаў, звяртайцеся на e-mail: [email protected]

Источник: пресс-релиз

Темы: Рок-салідарнасць

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]