«Рок-Каранацыя-2011»: стаўка на J:морс

Арганізатары «Рок-Каранацыі» абвесьцілі сьпіс выступоўцаў на цырымоніі, якая сёлета пройдзе 31 сакавіка ў Палацы культуры Маладэчна. У першым аддзяленьні выступяць гурты Drum Ecstasy, Znich, Akute, ZM99, а таксама Аляксандар Кульлінковіч. Другое аддзяленьне будзе цалкам аддадзена гурту J:морс.

Сёлета ў межах «Рок-Каранацыі» выступяць толькі пяць гуртоў. Як паведаміў «Тузіну Гітоў» заснавальнік і прадусар «Рок-Каранацыі» Юры Цыбін, сьпіс выступоўцаў вырашана было скараціць і аддаць цалкам другое адзяленьне гурту J:морс. «Па-першае, гэты гурт дагэтуль яшчэ не выступаў у межах „Рок-Каранацыі“, па-другое, у сытуацыі, калі ў нас зусім няма спонсараў, мы разьлічваем, што менавіта J:морс прыцягне ўвагу гледачоў. Тым самым мы спадзяемся акупіць мерапрыемства», — кажа Юры.

Першапачаткова арганізатары «Рок-Каранацыі» думалі прымеркаваць сёлетнюю цырымонію да 20-годзьдзя гурта «Крама» ды запрасіць яшчэ вядомага расейскага блюзмэна Мікалая Аруцюнава, але ў працэсе перамоваў вымушаны былі адмовіцца ад сваёй задумы.

Акром таго ў «Рок-Каранацыі-2011» заяўлены ўдзел гуртоў Drum Ecstasy, Znich, Akute, ZM99, а таксама Аляксандра Кульлінковіча.

Ужо вядома, хто атрымае званьне «Рок-князёўна». Юры Цыбін кажа, што сёлета прыз у гэтай намінацыі вырашана ўручыць Зоі Сахончык (Каральчук), вакалістцы гурта ZM99. Пераможцы ў астатніх васьмі намінацыях будуць названыя непасрэдна ў дзень цырымоніі.

Адносна далейшай будучыні «Рок-Каранацыі» заснавальнік цырымоніі зазначае пакуль зь неакрэсленасьцю: «Мусіць, гэты фэстываль ня будзе апошнім. Мы разважаем над зьменай яго фармату. Няхай сёлета „Каранацыя“ выглядае трошкі сьціплай, але мы зрабілі ўсё, дзеля таго, каб яна дыхала. І будзем праводзіць яе, пакуль ёсьць сілы».

Источник: Тузін Гітоў

Фото: Вячеслав Радионов

Группы:

Темы:

Комментарии: 1
  • злобный критик:

    тут все понятно.год не уражайный.( ансамбели засвеченыя на данном ресурсе кагта мелка плавают).рогкаранацея 2012 года- што будям слушить?Караван или Чип и дэйл. джон &джип. блох ай нот.или Тубасы настругают прогресива.