Experty.by вызначаць лепшыя беларускія альбомы 2011 года

«Ляпис Трубецкой» на вручении наград Experty.by

20 сакавіка будуць абвешчаны пераможцы ўзнагарод Experty.by лепшым беларускім альбомам, выдадзеным у 2011 годзе. Адразу ў некалькіх намінацыях на перамогу прэтэндуюць альбомы гуртоў «Ляпис Трубецкой», «Троіца», Pomidor/Off і «Серебряная Свадьба».

2011 год у беларускай музыцы быў вельмі насычаным — аўтары сайта адрэцэнзавалі 63 беларускія альбомы. У межах узнагарод будзе названы лепшы альбом адразу па чатырох версіях: штатных экспертаў (4 сталыя аўтары сайта), вялікага журы (12 беларускіх журналістаў), народных экспертаў (карыстальнікі сайта), а таксама замежных экспертаў.

«Адрозненне нашых узнагарод у тым, што мы не спрабуем прывесці ўсё да аднаго пераможцы і аднаго меркавання. Наша мэта — адлюстраваць розныя пункты гледжання. Калі хаця б некаторыя з іх супадуць — значыцца, быў яўны лідар. Калі ўсе будуць адрознівацца — лідара не было», — адзначае кіраўнік праекта Зміцер Безкаравайны.

У журы замежных экспертаў традыцыйна ўвайшлі крытыкі з пяці краін, з якімі мяжуе Беларусь. Расію ў гэтым годзе прадстаўляе Аляксандр Гарбачоў (часопіс «Афиша»), Украіну — Канстанцін Трыгуб (партал RockYou), Літву — Дарыюс Ужкурайціс (радыё Opus 3), Латвію — Яніс Зілдэ (партал TVnet), Польшчу — Павел Кастржэва (партал Onet).

Узнагароды адбудуцца ўжо ў чацвёрты раз. Па выніках 2010 у большасці намінацый перамог гурт «Дзецідзяцей» з альбомам «Рух», па выніках 2009 года — The Toobes з альбомам «Hello», па выніках 2008 года галоўныя ўзнагароды падзялілі «Троіца» з альбомам«Сон-трава»і «Ляпис Трубецкой» з альбомам «Манифест».

Паслухаць усе альбомы 2011 года можна на сайце Experty.by. Цырымонія адбудзецца ў фармаце зачыненага прэс-мерапрыемства.

Источник: пресс-релиз

Фото: Ольга Кузьмич

Группы: Серебряная свадьба, Ляпис Трубецкой, Троіца, Pomidor/OFF

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]