5

Хто купіў квіток на «Крамбамбулю» ў Вільню дзеля бясплатнай візы, рызыкуе папоўніць спіс «неўязных»

Крамбамбуля

Арганізатары канцэрта «Крамбамбулі» ў Вільні будуць складаць спісы псеўдафанатаў гурту, што скарысталіся магчымасцю атрымаць бясплатную візу, але не пайшлі на канцэрт.

Звесткі пра недобрасумленных кліентаў будуць перададзеныя ў амбасаду Літвы. У далейшым у іх могуць узнікнуць праблемы пры атрыманні візы.

У суполцы «Крамбамбулі» ў сацыяльнай сетцы напісана: «Усе квіткі пранумараваныя. Калі чалавек прыйдзе на канцэрт і аддасць квіток, насупраць яго нумара і прозьвішча ставіцца плюсік. Гэтыя дадзеныя потым даюцца амбасадзе для аналізу. Такія канцэрты будуць працягвацца, таму будзе стварацца база дадзеных: белая, шэрая і чорная. Таму, калі вы не збіраецеся на канцэрт, лепей падумаць. Нагадаем, за махлярства з візамі, у ЕС прадугледжана абмежаванне на ўезд на 5 год. Давайце паважаць адзін аднаго!»

Па словах Ганны Вольскай, мэнэджаркі «Крамбамбулі», насамрэч «праверка наведвальнасці» не будзе такой ужо строгай. Аднак яна не выключае, што ў наступны раз людзям са спіса бясплатную візу (пад іншыя культурніцкія праекты) могуць не выдаць. «Няхай робяць за грошы», кажа яна.

Зразумела, што частка людзей сапраўды не змогуць патрапіць на канцэрт па уважлівых прычынах. У такіх выпадках, хутчэй за ўсё, ім будуць ператэлефаноўваць і запытаваць.

«Але калі людзі шчыра прызнаюцца, што яны набылі квіток, каб атрымаць візу… Гэта проста непрыгожа перад тымі, што цяпер не могуць набыць квіток на канцэрт, — кажа Вольская. — Ёсць людзі, якія заходзяць у офіс і проста кажуць „а где тут візы дают“».

Нагадаем, 28 красавіка ў Вільні, у клубе Loftas, гурт «Крамбамбуля» прэзентуе альбом «Драбадзі-драбада». Першапачаткова імпрэза мела адбыцца ў Мінску ў клубе Re:Public. Аднак арганізатары атрымалі адмову ў правядзенні.

Источник: Наша Ніва

Группы: Крамбамбуля

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com