Першыя вынікі Bandscan:Belarus

Аргкамітэт беларуска-швэдзкага музычнага конкурсу bandscan:Belarus падвёў вынікі галасаваньня на першым чвэрцьфінале, што прайшоў 9 лістапада ў Менску. Далей прайшлі тры гурты — «Серебряная свадьба», Open Space, Hair Peace Salon. 16 лістапада адбудзецца другі чвэрцьфінальны канцэрт. У клюбе Fabrique выступяць шэсьць беларускіх гуртоў, зь якіх гледачы абяруць тройку лепшых. У якасьці госьця вечару выступіць швэдзкая брыт-поп каманда Paris.

Конкурс, што робіцца пры падтрымцы прадусараў з Швэцыі bandscan:Belarus стартаваў 9 лістапада адборачным канцэртам у клюбе Fabrique. Усяго мае прайсьці чатыры туры, а ў кожным канцэрце бярэ ўдзел некалькі беларускіх гуртоў і адна швэдзкая каманда ў якасьці госьця. Скончыцца адбор у студзені 2009 году. Пераможца конкурсу зьезьдзіць у Швэцыю, ляўрэаты атрымаюць каштоўныя прызы.

Па задуме арганізатараў, лепшых вызначае публіка — тыя людзі, якія прыйшлі на канцэрт. Кожнаму гледачу выдаюць адмысловы флаер з назвамі выступоўцаў і ён пазначае тых, каго ўпадабаў. Такім чынам, выбар гледачоў на адборачным канцэрце 9-га лістапада быў такім:

  1. «Серебряная свадьба» — 140
  2. Hair Peace Salon — 88
  3. Open Space — 80
  4. «ПортМоне» — 70
  5. Energy — 70
  6. «Анонимка» — 63

У паўфінал, што адбудзецца 7-га сьнежня прайшлі тры лепшыя каманды. А 16 лістапада тамасама, у менскім клюбе fabrique мае адбыцца другі чвэрцьфінал. У ім возьмуць удзел: Bez.not, Morfe Acoustic Band, The Toobes, «Джамбібум», «Детидетей» і hum flying bulletproof noodle. У якасьці госьця выступіць швэдзкая брыт-поп каманда Paris.

Источник: Тузін Гітоў

Фото: Christian Hagward

Группы: , ,