Выйшаў дэбютны альбом гурта «Кальмары»

Бярозаўскі гурт «Кальмары» выдаў сваю дэбютную пласцінку. Альбом, які атрымаў назву «Пад піва», і да якога музыкі ішлі ўсе пяць гадоў існавання, утрымлівае 11 кампазіцый ды 3 бонус-трэкі.

Агульнай канцэпцыяй дыска стала магчымасць «слухаць яго седзячы на канапе з бутэлькай піва, усміхацца і ні пра што не думаць». Вось толькі набыць «Пад піва» пакуль немагчыма, бо ў крамы ён яшчэ не паступаў, а ў інтэрнэт яго выкладуць не хутка.

«Калі б мы выклалі яго ў сеціва, то дыск наўрад ці хто-небудзь бы набыў. Хіба, толькі для ўласнай калекцыі, — тлумачыць лідар гурта Сяргей Машковіч. — Вядома, мы яго выкладзем у інэт, але гэта ўжо будзе нашмат пазней. Спачатку паглядзім, як будзе ўвогуле ісці продаж».

Напрыканцы мінулага году «Кальмары» прэзентавалі на Ultra-Music першы сінгл «Жоўтыя тухлі», песню «пра хлопчыка-патрыёта, якога не аднойчы хацелі запрасіць паздымацца ў Галівудзе, але ён заўсёды адмаўляўся».

Хутка дыск з’явіцца ў музычных крамах, а пакуль самым нецярплівым музыкі прапануюць шукаць яго на мінскіх канцэртах. Напрыклад, падчас выступу :B:N: 19 красавіка ў клубе Re:Public. На дыску намаляваны вялікі кальмар, які і закліканы сведчыць пра тое, што гэты альбом найбольш пасуе праслухоўванню менавіта «пад піва».

Источник: Еврорадио

Группы:

Комментарии: 2