1

«Варвары блюзу» вяртаюцца

Крама

26 красавіка ў бары Coyote адбудзецца сумесны канцэрт легенд беларускага року і расійскага блюзу Ігара Варашкевіча і Мікалая Аруцюнава ў межах праекту «Варвары блюзу».

«Гэта ўнікальная рэч, аналагаў у нас дакладна не было, — кажа арганізатар мерапрыемства Павел Кашырын. — Гэта сумесны праект Ігара Варашкевіча і Мікалая Аруцюнава. Яны выконваюць песні Мікалая, стандартныя блюзавя каверы ды некалькі песень гурта „Крама“».

Мікалай Аруцюнаў ужо даўно спявае некаторыя «крамаўскія» песні. Больш за тое, у якасці бонус-трэка на альбоме «Крамы» «Усё жыцьцё - дзіўны сон» ён запісаў песню «Бяжы, хлопец!».

Аб сумесным праекце музыкі думалі даўно і ўжо неаднаразова працавалі разам на розных канцэртах і фестывалях. Але праект «Варвары блюзу» нарадзіўся толькі ў 2007 годзе, калі і адбыўся першы выступ пад гэтай назвай. 26 красавіка будзе рэдкая магчымасць паслухаць «варвараў» зноў разам.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Фото: Вячеслав Радионов

Группы: Крама, Варвары блюзу, Ігар Варашкевіч, Николай Арутюнов

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]