1

Гурт «Дрыгва» запісвае другі альбом

Дрыгва

Магілеўскі гурт «Дрыгва» запісвае другі альбом пад назвай «Ланцугі мінулых стагоддзяў».

Музыкі граюць разам с 2007 года. У 2009 годзе выйшла першае дэма гурта, а яшчэ праз год з’явіўся першы паўнафарматнік — «Сын магутнага Рода».

«Адносна розніцы паміж альбомамі магу сказаць, што яна будзе невялікай, — кажа музыка „Дрыгвы“ Віталь Беразоўскі. — Мы ўлічвалі пажаданні слухачоў у сваіх апытаннях – большасць пажадала не праводзіць нейкія карэнныя змены. Таму і альбом напісаны ў стылі дэбютніка. Мы не будзем адыходзіць ад сваіх прынцыпаў. Патрыятызм, гісторыя краю, традыцыі, павага продкаў — усё гэта будзе адлюстроўваць музыка і беларускамоўная лірыка… Таксама мы плануем прадставіць слухачам адзін кавер».

Ідэі для другога альбому з’явіліся ў музыкаў даўно, але шчыльная праца пачалася толькі з сярэдзіны зімы. Меркавана, альбом будзе налічваць 11-12 трэкаў, рэліз плануецца зрабіць у канцы лета. Альбом запісваецца на асабістай студыі гурта ў Магілёве. Выдаваць працу паган-металічнага гурта будзе маскоўскі лэйбл «Soandage».

«Паганства для нас — гэта адлюстраванне прыналежнасці да беларускіх каранёў, увасабленне гонару за Айчыну, прапаганда нацыянальных традыцый, — тлумачыць Віталь. — Каб звязаць сучаснасць краіны і гісторыю, мы вырашылі звярнуцца да паганства, паколькі яно можа найбольш яскрава гэта перадаць. У меньшай ступені мы ўспрымаем яго як рэлігію».

Пасля выхаду у свет «Ланцугоў мінулых стагоддзяў» музыкі плануюць зрабіць невялічкі тур у яго падтрымку па Беларусі і гарадам суседніх краін. Таксама у планах застаецца запіс афіцыйнага відэа, але пакуль «Дрыгва» у пошуках людзей з цікавымі задумамі, якія змаглі б увасобіць іх у жыцце.

Автор: Александр Чернухо / Ultra-Music

Группы: Дрыгва

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com