Guda і Дзмітрый Дзямідаў запісалі юраўскую песню

GUDA

Да свята Юр’я этна-фольк гурт Guda і Дзмітрый Дзямідаў прадставілі сучасную версію архаічнай песні «Юр’я, уставай рана».

Юр’я — гэта старажытнае вясновае свята ў гонар Сонца, скіраванае на забесьпячэнне ўрадлівасці ў надыйшоўшым годзе. Падчас абрадавага юраўскага абыходу маладога жыта (руні), у часе гульняў моладзі пры жытнім полі выконваліся песні-магічныя заклінанні, ў якіх прасілі Юр’ю ўзяць ключы, адамкнуць зямлю і выпусьціць расу.

Па апісаннях этнографа П. Шпілеўскага ў сярэдзіне XIX ст. у часе абраду выбіралі дзяўчыну і апраналі яе ў белае адзенне. Дзяўчыну садзілі на белага каня, прывязанага да слупа. Вакол іх дзяўчаты ў вянках вадзілі карагод (часам і па засеянай ніве) і спявалі песні.

Да свята Юр’я на сайце «Тузін Гітоў» фальклорны гурт Guda і саундпрадусар і музыка Дзмітрый Дзямідаў(Indiga, Jingle Band) прадставілі сучасную версію архаічнай песні «Юр’я, уставай рана». А 20 траўня Guda ўпершыню ў сваёй гісторыі прадставіць электрычную праграму з рок-складам у межах праекту «Тузін. Unplugged».

Источник: пресс-релиз

Фото: Wiecier Mechaniczny

Группы: GUDA, Дзмітрый Дзямідаў

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]