Эксперыментальны трэк ад гурта «ЭпікрыЗ»

Гурт «ЭпікрыЗ» запісаў свой новы сінгл «Гэта Я» і прэзентуе яго на Ultra-Music.

«ЭпікрыЗ» існуе з 1999 году. Большасць часу музыкі рэпетавалі і пісалі песні, чым выступалі на публіцы. Але, як ня дзіўна, гурт ні разу не спыніў сваё існаванне. Музыкі заўважаюць, што на давядзенне да розмум сваіх песняў трацяць не адзі год, затое вынікамі яны ганарацца.

Рыхтуючы сінгл «Гэта Я» «ЭпікрыЗ» скарысталі новы для сябе падыход працы над музыкай — «онлайн міксінг». «Песня запісвалася ў Беларусі, але зводзілась у Расіі. Мы ўпершыню паспрабавалі „онлайн міксінг“. Трэкі высылаюцца праз інтэрнэт, і па e-mail тлумачыцца, што патрэбна зрабіць. Працэс захапляльны, — дзеліцца ўражаннямі ад працы над песняй яе аўтар і лідар гурта Аляксандр Шастаковіч. — Выбар гукарэжысёра адбываецца наступным чынам: вылучаеш спіс гуртоў, якія табе падабаюцца і, напрыклад, праз вікіпедыю знаходзіш таго, хто займаўся звядзеннем і майстэрынгам для гэтага гурта. Шукаеш яго кантакты і дамаўляешся па коштах. Канешне, поспех не гарантаваны. Толькі калі за гуртом стаіць лэйбл, ёсць каму падыйсці на студыі і пракантраляваць працэс, каб звядзенне не адкладалась. Нам пашанцавала толькі з другога разу».

Такім чынам гурт «ЭпікрыЗ» выйшаў на Віктара Булатава, які раней зводзіў запісы I.F.K. Менавіта ён зрабіў майстэрныг песні «Гэта Я».

«„Гэта я“ — прапанова паглядзець на свет пад іншым вуглом, а дакладнее — без вугла, — завуялявана тлумачыць сэнс новай песні Аляксандр. — Нельга шукаць сабе апраўданні, лепей проста зрабіцца неверагодна моцным і, нарэшце, знайсці сэнс жыцця: унутры ў цябе цэлы сусвет, які належыць толькі табе аднаму».

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 3