BosaeSonca выступіць на нямецкім фэсце Singetreffens

BosaeSonca

Гурт BosaeSonca у другі раз выступіць на фэсце Singetreffens у Германіі. Міжнародны фестываль Singetreffens штогод збірае музыкантаў з розных краін свету. Упершыню гэты фэст BosaeSonca наведалі ў 2010-м годзе, выступіўшы там сумесна з фолк-гуртом Машы Яр — Hoha-Band.

У гэтым годзе BosaeSonca будзе адзіным прадстаўніком ад Беларусі на Singetreffens, які пройдзе з 16 па 20 траўня ў мястэчку Lutzensommern. Невялікія нямецкія гастролі малады мінскі гурт працягне канцэртам у горадзе Geretsried. Там, у клубе Hinterhalt 23 мая адбудзецца сумесны канцэрт BosaeSonca з нямецкім гуртом d’Housemusi.

Па словах музкаў гурта BosaeSonca, гастролі заўсёды зараджаюць новай энергіяй і даюць імпульс да працы, але самым важным для музыкі з’яўляецца прызнанне ў сябе дома.

«Я бачу за першасную мэту для BosagaSonca быць патрэбнымі ў Беларусі і беларусам, — кажа лідэр каманды Алесь Кот-Зайцаў, — Мы цяпер часцяком бываем за мяжой і з канцэртамі і па іншых справах, але ў мяне зараз ёсць яскравае адчуванне ўпэўненага голасу, якім мы можам сказаць сваё слова ў беларускай музыцы. І я чамусці веру, што сярод тых, хто гэтае слова захоча пачуць будуць у першую чаргу самі беларусы».

Па вяртанні дадому, гурт вернецца да актыўнай працы над сваім дэбютным альбомам. Кружэлку BosaeSonca анансуюць восенню 2012-га года. Перад афіцыйным паўнафарматным рэлізам, публіку чакае некалькі сінглаў ад гурта. Паралельна з працай над альбомам BosaeSonca працуюць і над вялікай акустычнай праграмай са струнным квартэтам. Бліжэйшы выступ гурта беларускі слухач можа ўбачыць у ТВ-фармаце. 12 мая ў эфіры тэлеканала СТВ BosaeSonca выступяць у тэлеперадачы «Зорны рынг», дзе пазмагаюцца за званне лепшых з народнай артысткай Беларусі Інай Афанасьевай.

Источник: пресс-релиз

Группы: BosaeSonca

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com