3

У «Ноч музеяў» Мінск стане горадам сонца

«Прамень Сонца»

У ноч з 17 на 18 мая ў вялікім цэху заводу «Гарызонт» пройдзе нават не канцэрт, а мастацкі перформанс пад назвай «Прамень Сонца». Дзея пачнецца ў 23:00 і працягнецца да 04:00, а пасля ўсе ўдзельнікі разам сустрэнуць узыход сонца.

На канцэрце выступяць знакаміты гурт N.R.M., менавіта іх песня «Прамень» будзе галоўнай кампазіцыяй ўсяго мерапрыемства, малады панк-гурт Amaroka, DJ Laurel, які выканае свой спецыяльна падрыхтаваны сэт. Замежным госцем стане адзін з лепшых рэгі-гуртоў Польшчы Paprika Korps.

«Ідэя канцэрту належыць Паўлу Альтхамеру — вядомаму польскаму дызайнеру, — распавёў naviny.by арганізатар мерапрыемства Пётр Клюеў. — Яму спадабалася канцэпцыя, якую прапанаваў беларускі мастак і пісьменнік Артур Клінаў пра тое, што „Мінск — горад сонца“. І вось на падставе гэтай ідэі і нарадзілася канцэпцыя мерапрыемства, якое будзе паказваць, што Мінск — сапраўды горад сонца. Пад гэты канцэрт яшчэ зімой быў зняты кліп на песню гурта N.R.M. „Прамень“. Хацелася, каб канцэрт быў менавіта начным і менавіта ў цікавым месцы. Начным — каб усе, хто прыйдзе, змаглі разам сустрэць узыход сонца ў горадзе сонца. І такое месца правядзення, як цэх заводу, было абрана за-за таго, што пасля выставы «Радыус нуля», якая праходзіла на „Гарызонце“, польскім сябрам спадабалася гэта месца так, што яны знайшлі яго найлепшым і для нашага мерапрыемства».

Арганізатар кажа, што «Прамень Сонца» прымеркаваны да «Ночы музеяў». «Можа, гэта памяшканне не зусім з’яўляецца экспазіцыйнай пляцоўкай, але нам хацелася падкрэсліць канцэпцыю ночы, світанку. Да таго ж гэта будзе творчае мерапрыемства, таму, як мне падаецца, яно будзе дарэчы ў такую ноч», — дадаў Пётр Клюеў.

Між тым, матэрыял з канцэрту будзе прадстаўлены на Берлінскім біенале: «Паколькі ўдзельнікам мерапрыемства будзе Павел Альтхамер, вынікі ён прэзентуе на Берлінскім біенале».

Па словах арганізатара, усе патрэбныя для правядзення канцэрта дамовы падпісаны, справа застаецца за афіцыйным дазволам Мінгарвыканкаму: «Мінгарвыканкам бліжэйшым часам павінен даць сваю канчатковую рэзалюцыю. Нам паабяцалі, што дазвол будзе хутка падпісаны».

Дарэчы, канцэрт будзе дабрачынным: сабраныя грошы пайдуць на набыццё музычных інструментаў для дзіцячых інтэрнатаў сталіцы.

Источник: naviny.by

Группы: N.R.M., Paprika Korps, Amaroka, DJ Laurel

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]