11

The Toobes атрымалі прызоў на 15 тысяч еўра

The Toobes

The Toobes «парвалі» чарговы польскі фэст і выйгралі прызоў на агульную суму ў 50 тысяч злотых (каля 15 тысяч еўра). Гэтым разам беларускаму трыа скарыўся KortoFest, які прайшоў на выходных у Ольштыне.

«Нарэшце нас пачалі разумець і цаніць. Я пра тое, што гэта вялікі пачатак — яшчэ адзін вялікі пачатак», — кажа бас-гітарыст гурта Стас Мурашка.

Сярод надзвычай моцных фіналістаў, журы аднагалосна прызначыла перамогу за «тубсамі»: маўляў, «фантастычная энергетыка і сенсацыйная музыка гурта ў патэнцыяле можа мець сусветную вядомасць».

У выніку перамогі The Toobes маюць 20 тысяч злотых на запіс паўнавартаснага студыйнага альбома на «Studio-X», якая з’яўляецца афіцыйным спонсарам фэсту. Астатнія 25 тысяч, апроч 5-ці, што музыкі атрымалі на рукі, пойдуць на здымкі новага кліпа гурта, рэкламную кампанію і польскі прома-тур. Самі хлопцы пакуль думаюць наконт таго, што за альбом запісаць у польскай студыі.

«Нашы альбомы — першы і другі выдадзеныя неафіцыйна. І ёсць ідэя, ўзяць самыя моцныя рэчы з гэтых альбомаў, плюс рэчы, якія ў нас зараз з’явіліся — яны ўжо амаль запісаныя, і зрабіць альбом для Польшчы», — дзеліцца планамі бубнач гурта Стас Ламакін.

Спачываць на лаўрах «тубсы» не збіраюцца: ужо на пачатку чэрвеня беларускія рокеры бяруць удзел у фестывалі ў польскім Шчэціне.

Источник: Еврорадио

Фото: Anna Ewa Broski

Группы: The Toobes, KortoFest

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]