«Мутнаевока» запісалі EP «Ліхаманка»

Гурт «Мутнаевока» прадставіў на сайце Tuzin.FM новы сынгл пад назвай «Ліхаманка».

«У нашых песьнях цэлы спэктар пачуцьцяў. Тут супярэчнасьці між мусовым і жаданым, вар’яцтвам і цьвярозым розумам, сарказмам ды сур’ёзнымі рэчамі. Хочацца, каб кожны, хто пачуў нашы трэкі задумаліся над сваім месцам у грамадзтве», — кажа лідэр каманды Яўген Змушка.

«Ліхаманка» — другі запар сынгл ад каманды «Мутнаевока». Летась яны выдалі свой EP «Усе мае сябры». Удзельнікі каманды лічаць, што ў такім фармаце найлепш прадстаўляць сваю творчасьць. Так што выходзіць, што за сем гадоў свайго існаваньня ў дыскаграфіі гурта толькі адзін поўнафарматны альбом — «Пошлы Gламур» (2010).

У сынгл увайшлі чатыры новыя песьні. Яўген Змушка кажа, што ў гэтых творах яго асабісты пагляд на тое, што адбываецца наўкол. «У нашых песьнях цэлы спэктар пачуцьцяў. Тут супярэчнасьці між мусовым і жаданым, вар’яцтвам і цьвярозым розумам, сарказмам ды сур’ёзнымі рэчамі. Хочацца, каб кожны, хто пачуў нашы трэкі задумаліся над сваім месцам у грамадзтве». Што да музычнага боку працы, то тут «Мутнаевока» застецца нязьменным свайму стылю. «„Ліхаманка“ — гэта ўвасабленьне панк-року. Але тут мы паказваем, што гэтая музыка можа быць ня толькі агрэсіўнай», — заўважае выканаўца.

Месца музыкі ў сваім жыцьці ўдзельнікі «Мутнагавока» вырашылі праілюстраваць на вокладцы свайго сынглу. Са словаў музыкаў, там выяўленыя чатыры фігуркі, якія падобныя да людзей, якіх ахапіла першабытная радасьць з той нагоды, што яны знайшлі крыніцу мэлёдыі. І замест таго, каб высьветляць прыроду яе паходжаньня ды крычаць на ўвесь сьвет пра сваю знаходку, яны проста аддаліся плыні асалоды.

Источник: Тузін Гітоў

Фото: Денис Зеленко

Группы:

Комментарии: 2
  • Андрей Михаленя:

    «Страціўшы магчымасьць» — хорошая песня.

  • Слава:

    В основном группы прогрессируют, а мутнаевока деградирует. Редкостную муть записали, эклектика в худшем понимании этого слова