Гурт Re1ikt выступіць з новым вакалістам на буйным фестывалі ў Польшы

Пасля канцэртнага зацішша мінскі post-metal гурт Re1ikt рыхтуецца да выступаў з новым вакалістам. Ім стаў Сяргей Долгушаў.


Відэа Tuzin.FM

Сяргей вядомы ўдзелам у фолк-гурце Vuraj, эксперыментальным праекце Fratrez. Таксама ён цягам некалькіх гадоў быў артыстам Белдзяржфілармоніі.

«Мы разглядалі Сяргея амаль адразу, але паколькі ён быў заняты сваімі праектамі, то яму было цяжка знайсці вольны час, — кажа лідар Re1ikt Аляксандр Дземідзенка. — Гэта выдатны вакаліст, таленавіты артыст і проста добры творчы чалавек. Як паказалі першыя сумесныя рэпетцыі, наша музыка гучыць выдатна! Акрамя таго, слухачоў чакаюць сюрпрызы — гучанне Re1ikt абнавілася».

Музыка будзе сесійным удзельнікам Re1ikt, таму гурт паралельна працягвае пошукі сталага вакаліста.

Наступны выступ Re1ikt адбудзецца на Halfway Festival (Op!era Folk Fesitval) у польскім горадзе Беласток 30 чэрвеня. Гэта найбуйнейшы гарадскі open-air, які праводзіцца ў амфітэатры Оперы і Філармоніі Падляскай. На ім выступаюць сонграйтэры, фолк- і рок-выканаўцы з усіх куткоў свету.

На Halfway Festival 2012 у ліку хэдлайнераў у гэтым годзе заяўлены Аліна Арлова (Літва), Вася Абломаў (Расія), «Гайдамаки» (Украіна), Great Lake Swimmers (Канада), The Mountain Goats, Woven Hand (абедзе — ЗША) і інш.

Источник: пресс-релиз

Фото: Вячеслав Радионов

Группы: , , ,

Комментарии: 4