9

Адбор на «Бардаўскую восень-2012». Частка 1

Бардаўская восень

Ultra-Music прадстаўляе ўдзельнікаў адборачнага туру фестывалю «Бардаўская восень-2012».

11 чэрвеня пачнецца інтэрнэт-галасаванне, пераможца якога аўтаматычна трапіць на фэст. А 17 чэрвеня ў кавярні «Піўная гісторыя» адбудзецца адборачны канцэрт: пераможцаў абярэ кваліфікаванае журы. Прыём заявак на ўдзел працягваецца да 10 чэрвеня.


Святлана Трапук «Малітва»

Святлана Трапук з Наваполацку спявае ў гурце The Perfect Life, з якім дамаглася нямалых поспехаў. Апошні альбом гурта «Ненависть» быў выдадзены на амэрыканскім лэйбле World Media Alliance Group, а кліп «Надзея» трапіў у ратацыю MAKSTV ў ЗША. У «Бардаўскай восені» Святлана ўдзельнічае без гурта і прадстаўляе песню «Малітва», словы і музыку да якой напісала самастойна.


Аляксей Ляпін «Сэнсу няма!»

Мастак, музыка і паэт Аляксей Ляпін нарадзіўся ў 1966 годзе ў горадзе Мазыр, скончыў мастацкую вучэльню імя А. К. Глебава, а таксама курсы мастакоў-мультыплікатараў. Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у «Беларускай газэце», «Беларускай дзелавой газэце». Запісаў 6 альбомаў уласных песень.


Павел Кузіч «І тады закахалася хмара»

Павел Кузіч — вядомы выканаўца: ён ужо ўдзельнічаў у «Бардаўскай восені», а ў 2007 годзе нават быў адзначаны журы за запамінальныя і яскравыя песні. Павел граў у гуртах Urbanlife, «Летні Song», «Існасьць». У адборы на «Бардаўскую восень-2012» ён прадстаўляе песню «І тады закахалася хмара». «Гэта першая песня, напісаная на чужыя вершы, — кажа Павел. — Дагэтуль мне не трапляліся вершы, якія маглі б цалкам адлюстраваць мой светагляд, маю індывідуальнасць. У гэтым вершы Уладзімера Караткевіча я ўбачыў сябе, а музыка ўзьнікла сама, без усякага прымусу».


Ігар Сімбіроў «Налей»

Бард Ігар Сімбіроў нарадзіўся ў Асіповічах у 1972 годзе. «Музыкам сябе адчуў у дзіцячым садку, калі на ранішняй зарадцы апантана падпяваў „Прощанию славянки“, якое штодня грала акампаніятарка», — кажа Ігар. Пасля школы паступіў у Днепрапятроўскую тэатральную вучэльню, дзе разам зь сябрам, паэтам і музыкантам Вадзімам Курылкам стварыў гурт «Осколки сна». Потым працаваў у Днепрапятроўскім лялечным тэатры, на тэлебачанні. У 1998 годзе вярнуўся ў Беларусь. Актыўна выступае з сольнымі канцэртамі. У адборы на «Бардаўскую восень» удзельнічае з песняй «Налей», якая напісаная на верш «Эмігранты» Уладзіміра Някляева (трэці куплет і музыка — Ігара Сімбірова).


Сяргей Прыёмка «Рох-рох-рок»

Самы дарослы ўдзельнік адборачнага туру — мінчук Сяргей Прыёмка, якому споўнілася 52 гады — дэбютуе ў музыцы. Ён працуе майстрам па рамонту абсталявання, але ў вольны час піша вершы і робіць пераклады знакамітых песен мінулых гадоў. За яго плячыма публікацыі вершаў у «Кнігазборы», тыднёвіку «Ніва», альманаху «Вожык», а цяпер і песня «Рох-рох-рок», з якой Сяргей удзельнічае ў адборы на «Бардаўскую восень-2012».

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Святлана Трапук, Аляксей Ляпін, Павел Кузіч, Ігар Сімбіроў, Сяргей Прыёмка

Темы: Бардаўская восень

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]