Адбор на «Бардаўскую восень-2012». Частка 2

Бардаўская восень

Ultra-Music працягвае прадстаўляць удзельнікаў адборачнага туру фестывалю «Бардаўская восень-2012».

11 чэрвеня пачнецца інтэрнэт-галасаванне, пераможца якога аўтаматычна трапіць на фэст. А 17 чэрвеня ў кавярні «Піўная гісторыя» адбудзецца адборачны канцэрт: пераможцаў абярэ кваліфікаванае журы. Прыём заявак на ўдзел працягваецца да 10 чэрвеня.

Арцём Сітнікаў «Дождж»

Арцём Сітнікаў нарадзіўся ў Расіі, але школу і ліцэй скончыў у беларускім горадзе Івацэвічы, а потым атрымаў адукацыю ў БНТУ. Яшчэ ў школе звязаў свой лёс з гітарай. Спачатку пачынаў з рускамоўных песень, але ў хуткім часе стаў ствараць усё толькі па-беларуску. Таксама піша вершы, друкаваўся ў часопісе «Верасень», грае ў рок-гурце ROMB. Сярод цікавасцяў — беларускія традыцыйныя царкоўныя спевы візанітыйскага абраду. На Ultra-Music музыка прадстаўляе ўласную песню «Дождж».


Внуки Пришвина «Залева»

Дуэт «Внуки Пришвина» складаецца з вакаліста і гітарыста Вілена Клімкіна і саксафаніста Іллі Каскелайнена. Вілен добра знаёмы аматарам музыкі па гуртах «Ребус Нелишних» і «Одним днём». Дуэтам прымалі ўдзел у фестывалях «Купалаускія вакацыі» і «Серебряные струны». У адборы на «Бардаўскую восень» удзельнічаюць з песняй «Залева» на словы Усевалада Сцебурака і музыку Вілена Клімкіна.


Раман Абрамчук «Крамольная песня»

Мінчук Раман Абрамчук вядомы па ўдзелу ў гурце «Джамбібум» і праекце «Песні філаматаў і філарэтаў». У мінулым годзе Раман аспяхова ўдзельнічаў у «Бардаўскай восені» і быў асобна адзначаны адміністрацыяй Бельскага уезду, дзе штогод праходзіць фестываль. У гэтым раз ён спрабуе свае сілы з «Крамольнай песняй».


ШОС-бэнд «Шчыльнымi радамi»

Музычны праект «ШОС-бэнд» быў створаны ў мінулым годзе ў Берліне. Заснавальнік гурту называе сябе «Панам Міхалам зь Ліпску». У 90-х ён быў даволі вядомым чалавекам у мінскім культурным асяродзьдзі, граў у складзе Spirit, меў сольны праект НХЛ. Потым Пан Міхал пераехаў у Берлін, але працягвае займацца музыкай разам з сябрамі. «ШОС-бэнд» прэзентуе песню «Шчыльнымi радамi».


Мікола Кароль «Зімой»

Спявак і гітарыст Мікола Кароль актыўную творчую дзейнасць вядзе ў апошнія два гады. Мікола ўдзельнічаў у конкурсе «Купалаўскія вакацыі 2012», дзе выйшаў у фінал, а таксама ў музычным конкурсе БДУ «ФЭСТ-А 2011», дзе атрымаў узнагароду за лепшую паэзію. Таксама даваў канцэрты ў у клубе «Графіці», у музеі Янкі Купалы, у Навагрудку ў доме Міцкевіча, прымаў удзел у фестывалі «Крэўскі кірмаш 2011» і ў шэрагу іншых мерапрыемствах. У адборачным туры «Бардаўскай восені» ўдзельнічае з песняй на словы Максіма Багдановіча «Зімой».

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Мікола Кароль, ШОС-бэнд, Раман Абрамчук, Внуки Пришвина, Арцём Сітнікаў

Темы: Бардаўская восень

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com