4

Адбор на «Бардаўскую восень-2012». Частка 3

Бардаўская восень

Ultra-Music працягвае прадстаўляць удзельнікаў адборачнага туру фестывалю «Бардаўская восень-2012».

11 чэрвеня пачнецца інтэрнэт-галасаванне, пераможца якога аўтаматычна трапіць на фэст. А 17 чэрвеня ў кавярні «Піўная гісторыя» адбудзецца адборачны канцэрт: пераможцаў абярэ кваліфікаванае журы. Прыём заявак на ўдзел працягваецца да 10 чэрвеня.

Горад N «Час быка»

Полацкі гурт «Горад N», у склад якога ўваходзяць спявак Ігар Палынскі, гітаст Ціхан Зінкевіч і басіст Канстанцін Путронак, існуе з кастрычніка 2009 года. За гэтыя гады гурт прымаў удзел у штогадовым рэспубліканскім фэсце беларускамоўных рок-выканаўцаў «LIVEinROCK» у Полацку (2011), двойчы ўдзельнічаў у рок-фестывалі «Навальніца» у Бігосаве, а ў 2011 годзе станавіўся там дыпламантам, выступаў на разагрэве ў расійскага гурта «Амальгама», граў разам з гуртамі BosaeSonca і Recha.


Таццяна Казановiч «Шэрым колерам»

Маладая спявачка з Мінску Таццяна Казановiч з дзяцiнства піша вершы, а апошнія 3 гады піша песні і грае на гiтары. За гэты час удзельнiчала ў праекце па узраджэнню бардаўскай песні «Ветер странствий», два гады запар станавілася дыпламантам конкурса «Серебряные струны», атрымала дыплом за лепшы тэкст у мiжнародным конкурсе «Звёздный дождь» у горадзе Чайкоускiм, удзельнiчала ў фестывалі «Зелёный гран-при 2012».


Павел Дарохін «Дабранач»

Мінчук Павел Дарохін ужо ўдзельнічаў у адборы на «Бардаўскую восень» у пазамінулым годзе, а таксама быў удзельнікаў фестывалю «Купалаўскія вакацыі» два гады запар — у 2010 і 2011 гадах. У гэты раз Павел спрабуе сілы з песняй «Дабранач».


Таццяна Грыневіч-Матафонава «Ціхі вечар»

Таццяна Грыневіч-Матафонава працуе ў дзяржаўнай філярмоніі ў складзе камэрнага хору. У 2007—2009 гадах супрацоўнічала таксама з хорам праваслаўнага сабору Гайнаўкі (Польшча). Як сольная сьпявачка канцэртуе з 2008 году, выступае ў школах, бібліятэках, музэях, прадпрыемствах па ўсёй краіне. Таксама выступала на 400-годзьдзе Докшыцкай каталіцкай парафіі (2007) і на 600-годзьдзе Сынкавіцкай царквы (2008). Чатыры рамансы ў яе выкананьні ўвайшлі ў складанку «Натальля Арсеньнева. З крывіцкай сям’і» (2009).


Адась Матафонаў «Школьны званок»

Самаму маладому ўдзельніку «Бардаўскай восені-2012» споўнілася толькі 11 гадоў. Адась Матафонаў, вучань 23-й гімназіі Мінску, ужо паспеў паўдзельнічаць у запісах шэрагу кружэлак: «Дзіцячы альбом» (народныя й школьныя песьні), «Пасьпеўкі» (песні на вершы і пераклады Сяржука Сокалава-Воюша), «Шыпшына», «З новым годам». На «Бардаўскай восені» выступіць разам са сваёй матуляй Таццянай Грыневіч-Матафонава.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Таццяна Казановiч, Горад N, Павел Дарохін, Таццяна Грыневіч-Матафонава, Адась Матафонаў

Темы: Бардаўская восень

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]