Адбор на «Бардаўскую восень-2012». Частка 4

Ultra-Music працягвае прадстаўляць удзельнікаў адборачнага туру фестывалю «Бардаўская восень-2012».

11 чэрвеня пачнецца інтэрнэт-галасаванне, пераможца якога аўтаматычна трапіць на фэст. А 17 чэрвеня ў кавярні «Піўная гісторыя» адбудзецца адборачны канцэрт: пераможцаў абярэ кваліфікаванае журы. Прыём заявак на ўдзел працягваецца да 10 чэрвеня.

Вясёлая манашка «Харошы знак»

Адзін з ветэранаў беларускай гранж-сцэны гурт «Голая манашка» напрыканцы мінулага году аднавіў музычную дзейнасць. Гурт грае з 1998 году, запісаў альбом «Неба БЛАкітнае» і працуе над новай плыткай «Алілуя». Нягледзячы на працу ў гурце, ў яго лідара Фёдара Жывалеўскага і музыкі гурта Vitamin Ягорам Макажэнавым нарадзіўся новы праект — «Вясёлая манашка». Першая песня гэтага гурта, «Харошы знак», удзельнічае ў адборы на «Бардаўскую восень».


Алесь Яшчанка «28 жніўня»

Журналіст радыё і тэлебачання, а па стану душы, як кажа сам спявак, вольны мастак, Алесь Яшчанка ўдзельнічае ў «Бардаўскай восені» другі год запар. Апроч гэтага, за плячыма Алеся ўдзел у конкурсе «Барды Свабоды» ў 2010 годзе. Акрамя музыкі і журналістыкі, музыка захапляецца літаратурай і замежнымі мовамі.


Максім Чыжэўскі «Малітва»

Мінчук Максім Чыжэўскі выконвае свае песні сольна, але спадзяецца знайсці ў будучыні блізкіх па духу музыкаў і сабраць гурт. Пакуль Максім паспеў выступіць у клубах «Графіці» і Doodah King, а таксама як сапраўдны вулічны музыка часам грае ў пераходзе на плошчы Якуба Коласа.


Ілья Паплёўка «Глыбіня»

Ілья Паплёўка нарадзіўся на Лагойшчыны і з дзяцінства займаецца музыкай. У межах гурта «Абшар» у якасці вакаліста і баяніста прымаў удзел у фестывалях Union of Rock (Вэнгажэва, Польшча), «Басовішча» (Гарадок, Польшча), «Рок-кола» (Полацк). Як самастойны музыка ўжо ўдзельнічаў у «Бардаўскай восені-2005», а зараз адмыслова для конкурсу падрыхтаваў новую баянную праграму.


Канстанцін Бельскі «Усё адно»

Канстанцін Бельскі пакуль мала вядомы шырокай публіцы. Ён грае ў гурце Neznarock, а «Бардаўская восень-2012» стане для яго дэбютам у якасці ўдзельніка конкурсаў і фестываляў. У адборачным конкурсе ён прэзентуе ўласную песню «Усё адно».

Автор: / Ultra-Music

Группы: , , , ,

Темы:

Комментарии: 1
  • Таццяна:

    Канстанцін Бельскі больш за усiх падабаецца…)