Названыя ўсе выступоўцы «Басовішча-2012»

На сёлетнім «Басовішчы» выступяць шэсць гуртоў з Беларусі: IQ48, :B:N:, Znich, Sciana, TerraKod ды «Кальмары», а таксама чатыры польскія калектывы: беларускамоўныя Rima ды Ilo&Friends і польскамоўныя Farbien Lehre i Raggafaya. Апроч таго ўначы забаўляць прысутных будуць беластоцкія ды-джэі Majki ды Dtekk і гродзенскія Kreep i Nobel.

«Адбор на конкурс ужо вядзецца даўно, трэба дасылаць заяўкі на [email protected] да 20 чэрвеня, — распавядае арганізатарка фэсту Ганна Пякарская. — І сёлета конкурс беларускіх гуртоў адбудзецца ў Мінску».

Плануецца, што адбор пройдзе напрыканцы чэрвеня ў сталічным Rocker Bar (былы Jolly Roger Cafe). Яго пераможца выступіць на «Басовішчы» разам з вышэй названымі гуртамі.

Фестываль «Басовішча-2012» сёлета пройдзе 13–14 ліпеня у польскім мястэчку Гарадок. Усім беларусам, якія пажадаюць наведаць легендарны оўпэн-эйр, арганізатары абяцаюць візавую падтрымку. Як яна будзе ажыццяўляцца, стане вядома ў бліжэйшы час.

Источник: Еврорадио

Фото: Вячеслав Радионов

Темы:

Комментарии: 2
  • Феклист Самуэльевич:

    Набоб и нувориш опоздал на концерт в филармонию.) Пробираясь к своему креслу, спросил шепотом : » Что исполняют?» » 5-ю Бетховена!» » Бля, уже пятую????» А где отбор на Бардаускую пестню-6?????

  • Феклист Самуэльевич:

    Жизнь удалась!!!!