Адбор на «Бардаўскую восень-2012». Частка 7

Бардаўская восень

Ultra-Music працягвае прадстаўляць удзельнікаў адборачнага туру фестывалю «Бардаўская восень-2012».

11 чэрвеня пачалося інтэрнэт-галасаванне, пераможца якога аўтаматычна трапіць на фэст. А 17 чэрвеня ў кавярні «Піўная гісторыя» адбудзецца адборачны канцэрт: пераможцаў абярэ кваліфікаванае журы.

Нельга забыць «Дарога дамоў…»

Гурт «Нельга забыць» быў створаны напрыканцы 2009 году адмыслова пад праграму «Леаніды не вернуцца да зямлі…», паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча. Цяпер песні гурта ўяўляюць сабой не толькі адлюстраванне паэтычных вобразаў раману беларускага класіка, але таксама прысвечаныя праблемам самаідэнтыфікацыі чалавека ў сучасным тутэйшым грамадстве. Адна з такіх песняў — «Дарога дамоў…».


Аляксей Бор «Крушня»

Гітарыст і спявак Аляксей Бор грае ў гурце «Доходяги-бэнд», які існуе з 2006 году і даволі паспяхова канцэртуе па Беларусі. Два гады таму Аляксей вырашыў паспрабаваць свае сілы ў сольнай творчасці. Тады ж даў першы канцэрт, а цяпер удзельнічае ў адборы на «Бардаўскую восень» з песняй «Крушня».


Ірына Лой «Пачынаецца ўсё з любвi»

Спявачка з Мінску Ірына Лой прымала ўдзел у фестывалі беларускай аўтарскай песні "Купалаўскія вакацыі", праекце "Барды свабоды" на Радыё "Свабода" і ў шэрагу канцэртаў аўтарскай песні ў Мінску. Песню «Пачынаецца ўсё з любвi» напісала на словы Яўгеніі Янiшчыц.


Арцём Казакевіч «Дзяўчына мары»

Малады полацкі музыка Арцём Казакевіч пачаў пісаць песні ў 2009 годзе і на дадзены момант мае ў рэпертуары ўжо 60 песень. У асноўным грае для сяброў, але ў мінулым годзе выйшаў на вялікую сцэну і прыняў удзел у фестывалі Live in Rock 2011. Цяпер зацікавіўся «Бардаўскай восенню» і прэзентуе ўласную песню «Дзяўчына мары».


Вокліч «Чорная ноч»

У гурце «Вокліч» граюць вакаліст Андрэй Шэндзераў, басіст Аляксей Абаленскі, гітарысты Генадзь Данілаў і Антон Каржанеўскі, клавішнік Аляксандр Маёраў і перкусіяніст Леанід Жыгуноў. «Вокліч» прымаў удзел у «Купалаўскіх вакацыях», «ФЭСТ-А», у 2010 годзе заняў 2 месца ў намінацыі «Аўтарская песня» ў конкурсе «Серебряные струны», даў шэраг канцэртаў у мінскіх клубах, а цяпер спрабуе сілы ў «Бардаўскай восені».


Юрый Раманоўскi «Ужо пара мне дадому збiрацца»

Юрый Раманоўскi нарадзiўся ў Мiнcку і атрымаў вышэйшую адукацыю ў БДУ. На гітары вучыўся граць у 1992–1996 гадах у клубе пазашкольнай адукацыi «Равеснiк». Пасля браў прыватныя ўрокi музыкi, спяваў у студэнцкiм хоры БДУ. З 1995 сачыняе iнструментальную музыку для гiтары i фартэпiяна, а з 1999 года і песнi. Зараз мае каля 150 песень, у асноўным на словы Максіма Багдановiча, але яны патрабуюць дапрацоўкi. Адна з іх называецца «Ужо пара мне дадому збiрацца».

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Нельга забыць, Вокліч, Юрый Раманоўскi, Арцём Казакевіч, Ірына Лой, Аляксей Бор

Темы: Бардаўская восень

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]