Сфармаваная конкурсная праграма фэсту «Бардаўская восень 2012»

Адборачны тур на фестываль «Бардаўская восень 2012» завершаны. Найлепшых маладых бард-выканаўцаў мінулага году абралі інтэрнэт-наведвальнікі і кваліфікаванае журы фэсту.

Па выніках інтэрнэт-галасавання на сайце Ultra-Music на фестываль трапіў полацкі гурт «Горад N». Астатніх жа ўдзельнікаў абралі сябры журы на адборачным канцэрце ў Мінску. Імпрэза адбылася ў кавярні «Піўная гісторыя». Вынікам яе стала сапраўдная фестывальная атмасфера і сфармавыаная конкурсная праграма фестываля «Бардаўская восень 2012».

Між амаль 40 удзельнікаў канцэрту да ўдзелу ў фэсце журы абрала 9 выканаўцаў. Сваю творчасьць з фестывальнай сцэны прадставяць лідэр гурта «Абшар» Ілля Паплёўка, наваполацкая бард-выканаўца Святлана Трапук, бард з Івацэвічаў Арцём Сітнікаў, лідэр гурта Neznarock Канстанцін Бельскі, дуэт «Пацукі», гурт Dzivasil, а таксама выканаўцы, якія ўжо не ў першыню трапляюць на фэст — Раман Абрамчук, гурт «Нельга забыць» і Яўген Сокалаў з гурта ZnaRock. У якасьці рэзервных канкурсантаў былі абраныя гурт «Супольнасьць загінулых паэтаў», а таксама выканаўцы Мар’яна Леанард і Таццяна Казановіч.

Яшчэ адным прыемным вынікам адборачнага канцэрту ў Менску стала рашэнне журы ў адносінах да аднаго з выступоўцаў адбору — гурта «Голая манашка». Гурт прадставіў сябе ў якасьці канкурсанта, але журы вырашыла запрасіць калектыў да ўдзелу ў фестывалі у якасці гасцей. Такім чынам гурт «Голая манашка» выступіць на «Бардаўская восені 2012» з паўнавартаснай акустычнай праграмай.

Сам жа фестываль «Бардаўская восень 2012» традыцыйна адбудзецца на Беласточчыне ў Польшчы на прыканцы кастрычніка 2012-га году. Хэдлайнеры фэсту і дакладныя даты яго правядзення арганізатары, Звяз Беларускай Моладзі, паведамяць крыху пазней.


Фотарэпартаж з канцэрту

Источник: пресс-релиз

Группы: , , , , , , , , , ,

Темы: