6

Дзембеля, аўтагоншчык і дзядуля панк-року ў спецвыданні альбому IQ48

Скачать
IQ48 «HMR web edition»

4 ліпеня да 10-годдзя сваёй канцэртнай дзейнасці, гурт IQ48 выкладае ў вольны доступ свой апошні альбом «HMR», дапоўнены цалкам эксклюзіўным матэрыялам.

У перавыданне, якое атрымала назву «HMR web edition» увайшло 18 твораў. Акрамя непасрэдна альбому «HMR» рэліз уключае яшчэ 7 бонус-трэкаў, запісаных падчас працы над гэтай праграмай.

Бонусы — гэта, па-першае, рэміксы на ўласныя песні, якія зрабілі непасрэдна самі музыкі гурта, а таксама пры дапамозе ўдзельніка калектыву Drum Ecstasy Змітра Харытановіча. Па-другое, гэта кавэр-версіі песень Red Hot Chili Peppers, Rage Against The Machine ды іншых.

У цэлым хлапцы з IQ48 вырашылі не рабіць кальку з вядомых замежных песень і напісалі да іх свае аўтарскія тэксты. Тэматыка атрымалася максімальна набліжаная да навакольнае рэчаіснасці. Тут і дзембеля, і аўтагоншчык, і дзядуля панк-року — Iggy Pop!

Але адна з песень усё ж была перакладзена і адаптавана — гэта твор Bob Marley «Redemption Song», пераклад якой зрабіў вядомы паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў, з якім IQ48 паспяхова працавалі і раней.

«У траўні 2002 году ў клюбе „Танель“ адбыўся наш першы „жывы“ выступ. Дэбютавалі так, што „спалілі“ апарат практычна на другой песні! Безумоўна, гэта быў добры, ракенрольны знак! — кажуць музыкі IQ48. — Што тычыцца „HMR web edition“, калі б, напрыклад, Red Hot Chili Peppers ці той жа Iggy Pop стала працавалі тут, то яны гучалі б менавіта так! Гэтаму мы і прысвячаем гэтае выданне!»


Спампаваць IQ48 «HMR web edition» (208 Mb)

Источник: пресс-релиз

Группы: IQ48

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com