Гурт Re1ikt выпусціў другі канцэртны DVD

Беларускі гурт Re1ikt папоўніў сваю дыскаграфію новым рэлізам. Музыкі выпусцілі другі live-DVD пад назвай «Крыгаход» («Kryhachod»).

Гэты рэліз быў упершыню прадстаўлены публіцы на польскім опэн-эйры Halfway Festival, дзе Re1ikt выступалі разам з такімі зоркамі як Woven Hand, Гайдамакі, Вася Абломаў і іншымі.

Асновай для відэа стаў канцэрт-презентацыя альбома Re1ikt «Рэкі прабілі лёд», які прайшоў у мінскім клубе Re:Public 30 кастрычніка 2011 года. Над стварэннем DVD працавалі бубнач і лідар гурта Аляксандр Дземідзенка і відэадызайнер Al Medwedsky (Санкт-Пецярбург).

«Мы шмат працавалі над гэтым DVD, прыклалі максімум намаганняў да яго стварэння, — распавядае Аляксандр Дземідзенка. — Таксама вырашылі выкарыстаць дастаткова арыгінальнае для нашых шырот афармленне дыска. Вокладкі былі надрукаваныя на пакавальнай паперы, мы іх выразалі, седзячы на кухні. Поўны D.I.Y. Робім тое, што нам падабаецца».

Як бонус на дыску змяшчаюцца ўсе відэакліпы Re1ikt. Замовіць дыск можна па тэлефонах: +375 29 2701115, +375 44 4551714; e-mail: [email protected], [email protected]; skype: re1ikt_drummer, barvisal26.

Першы DVD гурта «Акустическая терапия» быў запісаны ў 2008 годзе і прэзентаваны напачатку мінулага году на Ultra-Music.

Источник: пресс-релиз

Группы:

Комментарии: 3
  • Володя:

    операторы конечно не айс совсем. других ракурсов не было, да?

  • В титрах указаны операторы — можно их найти и задать им сей вопрос :-)

  • Маркус Дзямчук:

    Заўвагі рабіць — найлягчэйшы занятак лузэра, а вось адшукаць хоць бы 50 000 зялёных, каб арэндай саліднай студыі падтрымаць таленавіты гурт — пра гэта няма каму й задумацца. Мо мазгоў няма? Ну дык тады застаецца адсмоктваць пацяробкі заходняга шоўбізу.