Гурт Akute cтане квартэтам

Гурт Akute рыхтуецца да выступу на буйным украінскім фэстывалі «Бандэрштат», які пройдзе з 3 да 5 жніўня ў Луцку. Арганізатары з моладзевай арганізацыі «Нацыянальны альянс» штогод запрашаюць гурты зь Беларусі. У фэсьце ўжо бралі ўдзел гурты Mauzer, TerraKod і Vinsent.

Cёлета Akute заяўлены ў праграме разам з такімі ўкраінскімі камандамі, як ТНМК, Kozak System (экс-«Гайдамаки»), «Фіолет», «Тінь Сонця». Акрамя таго Akute прэтэндуе на паездку на яшчэ адзін буйны ўкраінскі фэстываль «Захід». Неўзабаве на сайце фэсту распачнецца інтэрнэт-адбор.

Прэм’ера доўгачаканага першага кліпа гурта на песьню «Зорка» пакуль адкладаецца. Справа ў тым, што яго правы належаць прадстаўніцтву ААН у Беларусі, якое фінансавала здымкі сэрыялу «Вышэй за неба» (кадры зь якога ўвайшлі ў відэа гурта). «Я расьпісваўся ў „аанаўскіх“ паперках, таму мы ня можам прадстаўляць кліп раней за выхад самой стужкі», -тлумачыць Раман Жыгараў. Выкласьці ў інтэрнэт свой ролік музыкі таксама ня здолеюць, нават пры жаданьні, бо ў іх папросту няма канчатковай вэрсіі.

Што да працы над новымі песьнямі, то Раман Жыгараў заўважае, што ў іх ёсьць ужо напрацоўкі. Больш за тое, у Akute зьявіцца новы ўдзельнік, зь якім гурт будзе запісваць свой трэці нумарны альбом. «Зьявіўся чалавек, які ажывіць, а можа наадварот яшчэ больш умярцвіць нашу музыку», — кажа Раман. Праўда, прозьвішча чацьвертага ўдзельніка гурта не раскрываецца, пакуль ня будуць запісаныя першыя трэкі.

У Менску «акутаў» можна будзе пачуць на пачатку верасьня. Музыкі далі згоду на ўдзел у фэстывалі «Рок па вакацыях» 1 верасьня ў парку Dreamland.

Источник: Тузін Гітоў

Фото: Kate Volkova

Группы:

Комментарии: 4
  • Зачитавшийся:

    А Катя Волкова, автор этой заметки, случайно не Катя Сорокина из одной весёлой книжицы на темы белорусского рока он-лайн? Тоже ведь на Тузине орудовала судьбами музыкантиков. Но «Akute» ти не опустить.

    • Вам внимательнее стоит читать подписи и имена.

    • Маркус Дзямчук:

      Зачытафшэмуся магу параіць зірнуць на фірменныя дыскі гурта «Akute», бо ў буклетах там таксама фоткі Каці Волкавай. Яна майстар не па тэкстах, а па фотках.

  • НапэYна клявiшнiк нейкi, цi дудар))