«Дай Дарогу!» падрыхтавалі альбом пра жыццё

Дай Дарогу!

У хуткім часе берасцейскія панкі «Дай Дарогу!» пакажуць свету новы альбом. Ён будзе называцца «Сквозь говно» і складацца з 17 песень. Частка трэкаў — пераасэнсаваныя ў панк-рытмах песні папярэдняй акустычнай пласцінкі «Боли нет», а таксама цалкам новыя творы.

Па словах лідара каманды Юрыя Стыльскага, альбом вытрыманы ў тыповай для «Дай Дарогу!» стылістыцы. З невялікімі адхіленнямі. «Альбом такі, блізкі да жыцця, — кажа Юрый Стыльскі. — Магчыма, ён больш цяжкі ў параўнанні з „ДСПГ“. Пласцінку праслухаў чалавек, які сказаў, што музыка і тэксты гурта сталі больш жорсткімі, больш брутальнымі. Вядома ж, не без сацыялкі і бытавухі, бо мы адлюстроўваем нашу рэчаіснасць. Мы па-ранейшаму ў нашым стылі».

Новая пласцінка «Дай Дарогу!», як і папярэдняя, была запісаная на прыватнай студыі гурта, а таксама на студыі гурта Spasenie. Зусім хутка яна будзе прэзентаваная на Еўрарадыё і на сайце гурта. Прыхільнікі каманды таксама змогуць яе набыць на канцэртах. Дарэчы, канцэртная прэзентацыя альбома «Сквозь говно» адбудзецца ў верасні ці на пачатку кастрычніка ў адным з мінскіх клубаў.

Источник: Еврорадио

Фото: Валентин Хасеневич

Группы: Дай Дарогу!

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]