Беларусы «Ветах» едуць на фестываль Mėnuo Juodaragis

Ветах

З 24 па 26 жніўня на выспе пасярод возера Зарасас у Літве адбудзецца фестываль Mėnuo Juodaragis («Чарнарогі месяц»). Сярод выступоўцаў значацца і беларусы «Ветах».

У гэтым годзе стылістычная панарама фестывалю вельмі шырокая: ад сельскай народнай музыкі да фолк-рока, дарк-фолка і неаготыкі. Як лічаць спецыялісты, Mėnuo Juodaragis — прыклад «арганічнай сучаснай неакультуры, якая вырасла на магутным этнічным бэкграўндзе». І сапраўды, як парад авангарднай музыкі, дызайна, моды і візуальнага мастацтва, заснаваных на каранёвай еўрапейскай традыцыі, фестываль, сапраўды, не мае аналагаў у свеце.

Нашу краіну на «Чарнарогім месяцы» прадставіць «Ветах». Калектыў, назва якога перакладаецца з падзвінскага дыялекта як «месяц трэццяй квадры», — адзін з першых папулярызатараў дуды (беларускай валынкі), аўтэнтычных гарлавых спеваў, традыцыйных танцаў і абрадавай культуры беларусаў у моладзевай гарадской серадзе. Паколькі «Ветах» здаўна і паспяхова ўдзельнічае ў вядучых еўрапейскіх фестывалях дудароў і аматараў разнастайных жанраў музычнай аўтэнтыкі, яго запрашэнне ў Літву натуральна і заканамерна.

У праграме 15-га форума еўрапейскага постфальклору таксама адбудуцца выступы ірландцаў Cruaсhan, украінцаў DakhaBrakha, расіян Theodor Bastard, італьянцаў Ataraxia, немцаў Troum, літоўскіх гуртоў Kūlgrinda, Visi, Sen Svaja, спявачкі Аліны Арловай ды іншых выканаўцаў.

Источник: пресс-релиз

Группы: Ветах

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]