Варашкевіч і Аруцюнаў рыхтуюць сумесны альбом

Музычны праект «Варвары блюзу», у якім удзельнічаюць беларускі музыка Ігар Варашкевіч ды знакаміты расійскі блюзмэн Мікалай Аруцюнаў, рыхтуе да выдання альбом.

Праўда, калі дакладна з’явіцца кружэлка, пакуль прадказаць складана. Вядома толькі, што напрыканцы верасня Аруцюнаў прыедзе ў Мінск, каб скончыць працу над ёй.

«Мы пісалі ўсе канцэрты, таму ўвесь матэрыял гатовы, — кажа лідар гурта „Крама“ Ігар Варашкевіч. — На дыску будуць усе нашы каверы, а таксама „Бяжы хлопец“ ды „Выпі са мной да дна“ у выкананні Аруцюнава. То бок, дзве „крамаўскія“ песні будуць. Засталося гэта ўсё звесці. Плюс — Мікалай будзе рабіць яшчэ майстарынг дзесьці ў Галандыі -Даніі, і ўжо потым альбом будзе выдадзены ў Маскве».

Свой чарговы візіт у беларускую сталіцу Мікалай Арацюнаў адзначыць супольным выступам у клубе «Гудвін», які адбудзецца 20 верасня. Квіткі каштуюць ад 80 тысяч рублёў папярэдне да 150 тысяч у дзень канцэрта.

Источник: Еврорадио

Фото: Вячеслав Радионов

Группы: , , ,