1

Фольк-фэст «Камяніца»: «Вы прыедзеце на Радзіму!»

Камяніца

15 верасня на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту ў чацверты раз адбудзецца фольк-фэст «Камяніца». У гэтым годзе арганізатары мерапрыемства абяцаюць шмат прыемных сюрпрызаў: выступ калектыву з дзіцячага садка з самага памежжа краіны, аўтэнтычныя спевы ад прадстаўніцы гурта беларускіх эмігрантаў у Канадзе і шмат чаго яшчэ.

Фестываль «Камяніца» за чатыры гады існавання пераўтварыўся у маштабнае свята беларускай традыцыйнай культуры. Колькасць наведвальнікаў стала расце. Дарэчы, усе грошы ад продажу квіткоў паступаюць на рахунак музея.

— У мінулым годзе на «Камяніцы» сабралася вялікая колькасць наведвальнікаў, — распавялі прадстаўнікі музея. — На наш рахунак паступіла звыш 40 мільёнаў рублеў. Перш за ўсё, гэтыя грошы накіроўваюцца на аднаўленне помнікаў, якія прадстаўлены ў музеі. Гэты вельмі значная падтрымка.

Сёлета наведвальнікаў фестываля чакаюць выступы гуртоў «Ліцвіны», «Крамбамбуля», FolkRoll і Наста Някрасава, «Гаротніца», Pawa, Re1ikt, Irdorath, Silver Sky. Арганізатары мерапрыемства адзначаюць, што зараз «Камяніца» прадстаўляе не только носьбітаў традыцыйнай беларускай культуры, а яшчэ і яе транслятараў.

— Гэта гурты, якія транслююць сучасныя традыцыі беларускай культуры, — тлумачыць Алег Хаменка, які адказвае за мастацкую частку фестываля. — Для меня вялікая радасць, што фестываль цікавіць гледачоў. У кожнай еўрапейскай краіне адбываюцца вельмі цікавыя нефарматныя фестывалі. І мне прыемна, што такі фестываль ёсць і ў Беларусі. Ён абавязкова павінен быць у фармаце «опэн-эйр», павінна быць нейкая натуральнасць. Тут ня трэба татальнай зарганізаванасці. Людзі павінны сюды прыходзіць як на частку сваёй Радзімы. Гэта вялікая праца. Прыязджайце на «Камяніцу», вы прыедзеце на Радзіму!

На фестывалі выступіць і адмысловы госць — расійскі гурт «Иван Купала». Цікава, што ў гэтым годзе на «Камяніцы» будзе адразу дзве сцэны. Першая — для прафесійных музыкаў, другая — для аматарскіх гуртоў.

— Заявак на выступ на аматарскай сцэне прыйшло вельмі шмат, — распавяла спявачка Руся, якая займалася адборам музыкаў на аматарскую пляцоўку. — На «Камяніцу» прыедуць гурты з усёй краіны, нават з памежжа. Акрамя «дарослых» гуртоў, шмат заявак паступіла ад калектываў дзіцячых. Сама канцэпцыя аматарскай сцэны мне вельмі падабаецца, таму што на такія фестывалі дзяцей запрашаюць у якасці гледачоў. Але дзеці таксама імкнуцца выступіць на сцэне разам з дарослымі, і мы далі ім такую магчымасць. Заявак менавіта ад дзіцячых калектываў паступіла даволі шмат. Гляджу ў спіс — там 15 дзіцячых гуртоў. І ўсяго чатыры з Мінску. Ёсць сярод удзельнікаў нават калектыў з дзіцячага садка з Гомельскай вобласці, які прадставіць сваю праграму. Едуць маленькія выступоўцы за свой кошт, спецыяльна збіралі грошы, каб паказаць сваю творчасць на «Камяніцы». Мы робім гэты, каб у самых маленькіх музыкаў пасля заканчэння дзцячага садка, школы з’явіўся імпэт далей займацца традыцыйным беларускім мастацтвам.

Апроч дзіцячых калектываў, сваю творчасць пакажуць некалькі аматарскіх гуртоў. Былі і не зусім звычайныя заяўкі. Напрыклад, гурт «Яваровыя людзі» — гэта калектыў беларускіх эмігрантаў у Канадзе. На жаль, толькі адна прадстаўніца гэтага гурта зараз у Беларусі. Яна папрасілася спець на аматарскай сцэне некалькі аўтэнтычных спеваў, якія збірае гурт.

Дарэчы, як і ў мінулым годзе, на фестываль «Камяніца» можна патрапіць бясплатна.

— У мінулым годзе з’явілася ідэя дрэс-кода, калі наведвальнікі фестывалю ў нацыянальнай вопратцы мелі права на бясплатны ўваход, — кажа арганізатар фэсту Сяргей Чагрынец. — Мы абавязкова працягнем гэтую традыцыю.

Акрамя выступаў гуртоў, наведвальнікі фестывалю змогуць пазнаёміцца з экспазіцыяй музея: пабачыць сабраныя з усёй Беларусі драўляныя дамы і іншыя пабудовы XVIII–XX стагоддзяў. Кошт квітка даволі танны — 25 тысяч для дарослых і 12 з паловай тысяч для школьнікаў. Для дашкольнікаў і наведвальнікаў у нацыянальнай вопратцы ўваход вольны. Фестываль адбудзецца пры падтрымцы ААТ «Банк БелВЭБ».

Автор: Александр Чернухо / Ultra-Music

Фото: Юра Сідун / Generation.bY

Темы: Камяніца

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]