Пабачыў свет новы альбом рок-гурта «Верасень» пад назвай «Караблі». Эксклюзіўная прэзентацыя рэлізу толькі на Ultra-Music.
У кружэлку ўвайшло 9 беларускамоўных кампазіцый, а таксама бонус — песня «Этот вечер, это вино» — саўндтрэк да кароткаметражнага камедыйнага фільма «Вяселля не будзе» (сцэнар Дзіяна Балыка, рэжысура Вольга Акуліч).
Па словах музыкаў гурта, кожная песня альбому «Караблі» — маленькая гісторыя, якая пасля напісання і запісу пачынае сваё жыццё, непадуладнае аўтарам ды выканаўцам.
— Мне здаецца, нам удалося данесці да слухача крыху пяшчоты без «цукровага сіропу» і дадаць драйва без гістэрыкі, — распавядае вакалістка гурта Вольга Акуліч. — Мы не абмяжоўваем сябе ў стылёвых пошуках. Але гітарная музыка і рок у класічным разуменні былі для нас актуальнымі заўсёды. Мы пішам песні, над якімі можна было б задумацца. Таму гэта — інтэлектуальны рок.
Пяць трэкаў з альбому былі запісаныя раней і ўвайшлі ў папярэднюю плытку «Другі», яшчэ пяць — абсалютна новыя.
— Канечне, вельмі хацелася б выпусціць цалкам складзены з прэм’ерных песен нечаканы для нашых слухачоў альбом, і гэта яшчэ наперадзе. Пакуль жа «Караблі» — выбранае з нашых выступаў, — адзначае Вольга.
Адной з асаблівасцяў альбому «Караблі» стала ягонае аздабленне. На вокладцы рэлізу — сапраўдная карціна, аўтарства якой належыць украінскаму мастаку Дзмітрыю Смаўзюку.
— Калі запіс быў скончаны, паўстала пытанне пра тое, як назваць новую плытку. Пасля нядоўгіх разваг калегіяльна была прынятая назва, прапанаваная Арцёмам Лабіным, нашым гітарыстам, — «Караблі», — распавядае Вольга Акуліч. — Кружэлка, натуральна, патрабавала аздаблення. Але ж як яны выглядаюць, тыя самыя мае караблі? Я паспрабавала ўявіць сабе іх, і калі ў інтэрнэце выпадкова натрапіла на карціну, рэальную (!), але настолькі эстэтычна адпаведную, як быццам бы бачыла яе ў сне раней, зразумела: гэта і ёсць той самы вобраз! Яе аўтар адгукнуўся на мой ліст і даў дазвол на выкарыстанне карціны.
«Караблі» — прэзентацыйнае выданне, якое будзе вольна распаўсюджвацца ў інтэрнэце. Невялікі сувенірны наклад плыткі на кампакт-дасках будзе даступны толькі на канцэртах гурта.
У запісе альбома ўзялі ўдзел спявачка Вольга Акуліч, гітарысты Арцём Лабін і Дзяніс Балахонаў, бас-гітарысты Іван Бандацкі, Аляксандр Мішугоў і Фёдар Немцаў, бубначы Мікалай Пахомчык і Аляксей Кулеш, харпер Віталь Валошын. Запіс і звядзенне зрабіў гукарэжысёр Эдуард Іваноў.
Прэзентацыя альбому «Караблі» адбудзецца 31 сакавіка ў паб-клубе «Графіці». Да «Верасня» далучаецца гурт «Вочы» (фолк-ф’южн, Гродна), а таксама спецыяльны госць — драматург і паэтка Дзіяна Балыка.
Блюз неплохой во всех планах, но вокал почему-то очень раздражает, вызывает какое-то внутреннее отторжение. Особенно в «Холодном блюзе».
Иногда и правда возникает ощущение напряжённости вокала. Однако голос Ольги однозначно запоминается, и это хорошо.
Я считаю что это небольшой косячёк на этапе сведения. Вокал слишком выдвинут вперёд и обособлен. Зато слышно каждое слово )).
За такое гук і звядзеньне гукарэжысёры проста б не заплаціў!!
Дарэчы, звяртаюся да музыкаў з досведам: як, на ваш погляд, ці варта калетыву і выканаўцу (увогуле, не толькі ўласна «Верасню») увесь час працаваць з адным гукарэжам, на пастаяннай аснове, ці ўсё ж лепей супрацоўнічаць з рознымі? Як складалася менавіта ў вас і ці знайшлі вы «свайго» гукарэжысёра?
Да лучще дома на монитор пялицца.
Варта шукаць прафесіянала, які б быў зацікаўлены б працы з вамі. А не проста атрабіць 10-15уе за гадзіну і ідзіце вы далей)
нейкае странная пытаньне, сама пастаноўка яго. Канешне, лепей працаваць са сваім правераным, даўнім гукарэжысэрам. Ён, як мінімум, ведае вашыя песьні. Працуем са сваім ужо больш за 10 гадоў