Японский музыкант Sunao Inami, играющий в жанре IDM, записал ремикс на трек «Renaissance» белорусской black metal группы Infestum.
Sunao Inami — представитель электронного андеграунда — увлекается разноплановой музыкой, металом в том числе.
— Мы сначала обсудили с Sunao Inami вопрос о ремиксе, — рассказал фронтмен Infestum Иван Леонович, — и я скинул отдельные дорожки трека, который ему понравился. Можно сказать, что это первый из подобных наших экспериментов. Думаю, что в дальнейшем мы возьмём за практику сотрудничество с разными деятелями электронной и индастриал музыки.
Пока ремикс звучит лишь на живых выступлениях. Возможно, Sunao Inami презентует студийный вариант трека после выпуска нового альбома Infestum «Monuments of Exalted».
К слову, мнения авторов оригинального трека по поводу итога разделились.
— Мне такая музыка нравится больше, чем остальным, — говорит Иван Леонович. — IDM — весьма специфическое направление. Сунао андеграунден по отношению даже к электронике, где тоже есть тонны попсы. А его творчество «переварить» могут не все.
Sunao Inami — ключевая фигура в области волнового синтеза. Покинув post-new wave группу Controlled Voltage в начале 90-ых годов, он начал создавать импровизированную электронную музыку. Сейчас управляет Cave Studio, его собственным лейблом Electr-ohm и electronica/noise label C.U.E. в японском городе Кобе.
Infestum — белорусская black metal группа. По мнению издателя More Hate Productions, является одной из самых уважаемых команд на black metal сцене стран бывшего СССР. Вначале их творчество было близко к pagan metal, но за 13 лет существования стиль группы трансформировался. Сейчас Infestum пережил очередную реинкарнацию и после слияния с распавшимися Id:Vision играет elitist black metal. В данный момент музыканты находятся в процессе записи нового альбома.
Да, это вам не дэнс-миксы. Добротная #idm-щина вышла!
«WARTHA» — во беларускі блэк-мэтал, але чамусьці ў вас яго няма нават у пошуку, а Расея выдае, бэльгійцы пішуць http://www.musicinbelgium.net/pl/modules.php?name=Reviews&rop=showcontent&id=6367
Там нешта спасылка мяняецца, дык часам трэба зазирнуць у разьдзел «30 chroniques suivantes les plus récentes» пункт 19.
Там увогуле ўсё мяняецца, бо ўжо пункт 20. Карацей, у згаданым разьдзеле шукайце па альфабэце WARTHA Paŭstań.
А прыемна, калі нашы ў кантэксьце новых альбомаў «BLACK SABBATH» — «13», «DEAD CAN DANCE» — «Anastasis», «DEPECHE MODE» — «Delta Machine», «QUEENSRYCHE» — «Queensrÿche» і прочых гігантаў сусьветнага шоўбізу. Нельга такіх абыходзіць увагай, факт!
Дзіўна, з чаго гэта ў альбоме «Queensrÿche» трапіла Ў нескладовае ў загаловак? Зноў уплывы БНФ-рока!
Ÿ — гэта не «у нескладовае».
Але ж і складовым яго цяжка назваць :)
Яго цяжка назваць «у».
Однозначно, «Игрек краткий», как говорят в народе.
А мо вам і пераклад спатрэбіцца з французскае мовы?
«Music in Belgium» by Ingrid Ballieu, 04. 07.2013
CHRONIQUES › Dernières chroniques
«Wartha» – «Паўстань», Екацярынбург, 2013, «Stygian Crypt Productions».
Як і Стожар, пра які мы распавядалі вам пэўны час таму, Wartha зьяўляецца адной з тых экзатычных мэтал-фармацыяў, якіх адкрыў уральскі лэйбл «Stygian Crypt Productions». Але калі Стожар быў расейскай камандай, Wartha ўжо з назвы сьведчыць пра Беларусь і, бадай, я вельмі ганаруся гэтым, бо тут і беларуская назва, беларускія сьпевы, дый ва ўсім водгалас беларускай гісторыі й культуры.
Wartha была сфармавана ў 2008 годзе ў Менску, сталіцы Беларусі. Гурт выпусьціў сваё першае дэма ў 2009, а потым новае ў 2010 годзе. А вось выхад першага альбому пад назвай «Paŭstań», запісанага й зьведзенага з 2010 да 2011 году, доўга затрымліваўся з-за многіх асабістых і фінансавых праблем. На шчасьце, удала падвярнуўся лэйбл «Stygian Crypt Productions», і цяпер мы можам атрымаць асалоду ад гэтай цудоўнай кружэлкі.
Як гэта часта бывае ў выдавецкай традыцыі лэйблаў Расеі, буклет CD вельмі акуратны і дазваляе нам ня толькі пабачыць фоткі сямі ўдзельнікаў Wartha (NDR: праўда, у працэсе запісу ня ўсе зь іх засталіся ў калектыве), але й прасачыць мову беларускіх тэкстаў.
Акрамя сваёй моўнай адметнасьці, гурт мае й такія прывабы: манэры граньня, нетыповыя для мэтал-фармацыяў, стылістыка.
Мы б назвалі музычны стыль беларусаў дзесь паміж Heavy Metal і эпічным Symphonic Black Metal. Але іхнія партытуры шматґранныя і ствараюць часам сымфанічную або народную атмасфэру. Акурат такія зьмены рытму й настрояў ды іншыя канфіґурацыі гукаў робяць жорсткі «Paŭstań» прыемным для слуханьня, ад якога не стамляесься нават пасьля многіх праслухоўваньняў. Што датычыць падбору галасоў, дык Алег «Black Metal» Зелянкевіч цудоўна спалучаецца з даволі ясным сьпевам Алісы Пятліцкай. Зрэшты, ейнаму «правільнаму сьпеву» часам не стае крыху «бадзёрасьці духу» з пункту гледжаньня на агульны настрой. Тым ня менш, гэта зусім не пагаршае якасць кампазыцыяў.
А завяршаецца «Paŭstań» дабротным і арыґінальным кавэрам «Błašyrk» клясычных нарвэжцаў Immortal.
Michel Serry.
На сайце уральскіх выдаўцоў беларускіх блэкераў ёсць і расейскі пераклад адной з рэцэнзыяў http://www.stygiancrypt.com/press_en.php?s=WARTHA%20/%20Paustan%20/%20SCP%20072
Ну і, вяртаючыся да тэмы публікацыі, кожны японец можа купіць сабе дыск гурта «WARTHA» — «Paŭstań» за 8 зялёных http://shop-online.jp/RedRivetRecords/index.php?body=spec&product_id=1021745&category_id=64014
Дакладней, 1470 йен, дзе 70 йен нейкі падатак. Посьпехаў Sunao Inami, якому ўсё даступна (у тым ліку й беларускі блэк-мэтал).
Японцы заўжды ў аванґардзе. Зірніце на тым сайце (рубрыка «RRR рэлізы») альбом гурта «SuidAkrA» — «Eternal Defiance Combo» за 2600 йен. Нібыта дорага, але ў камплект выданьня ўваходзіць CD і тэлефон у аднолькавым дызайне. Нашы да такога яшчэ не дадумаліся, бо нават замест дыскаў — бясплатныя інтэрнэт-рэлізы.
Выдаўцы хоць японскія, але гурт нямецкі. Мэлёдык-дэз. З тэлефонам. Клёва!